Свята вёскі адбылося у Вераскава

Свята вёскі адбылося у Вераскава

Свята вёскі адбылося у Вераскава

21 июня 2019 2295

16 чэрвеня вёска Вераскава святкавала свята «Куточак сэрцу дарагі». Гэта адзін з найстарэйшых населеных пунктаў Навагрудчыны. Вёска мае цікавую і непаўторную гісторыю і рэшткі пабудоў, якія захаваліся і выклікаюць вялікую цікавасць сёння у турыстаў. Жывуць у ёй працавітыя і таленавітыя людзі. Свята атрымалася насычаным і цікавым як для гасцей вёскі, так і для яе жыхароў – дзяцей і дарослых.

Пачалося свята з урачыстага шэсця па вёсцы. Падчас кожнага прыпынку ля гасцінных вясковых хат гучалі песні, віншаванні і пажаданні.  Шлях да Вераскоўскага клуба госці маглі праехаць на вясковай, прыгожа ўбранай коннай павозцы.

На галоўнай пляцоўцы ладзілася культурная праграма, праз якую былі ўзноўлены гістарычныя падзеі з жыцця вёскі. Адбылося ўшанаванне жыхароў, якія пакінулі добры след на гэтай зямлі, і лепшых працаўнікоў розных сфер.

alt alt alt alt alt alt alt alt
Па традыцыі адкрыў свята старшыня Любчанскага сельвыканкама Іван Ярмац. Ён пажадаў жыхарам вёскі здароўя, плённай працы і добрага настрою. Падчас мерапрыемства ўзгадалі землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай, воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Шмат увагі было нададзена людзям працы сённяшніх дзён. Усе яны былі адзначаны падарункамі, а ўдзельнікі аматарскай творчасці Любчанскага Дома культуры дарылі песні.

Усім вядома – вёска жыве, пакуль у ёй нараджаюцца дзеці, падрастаюць і, канешне, рыхтуюцца да першай ступені свайго жыцця –  паступлення ў школу. Першы падарунак – набор для першакласніка – атрымалі Ягор Казец, Анастасія Скобля і Павел Шайбак.

Больш за 95 гадоў жыцця адзначылі  Марыя Мартынаўна Казак, Вера Аляксандраўна Кіслая. 50 год разам ідуць па жыцці Васілій Аляксандравіч і Галіна Уладзіміраўна Дораш. На свяце ўшанавалі самую маладую і шматдзетную сям’ю Андрэя Генадзьевіча і Соф’і Аляксандраўны Рапавец. Усім ім былі ўручаны падарункі, гучалі пажаданні здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.

Музычныя віншаванні  дарылі артысты Любчанскага дома культуры, а гледачы не толькі слухалі песні і шчыра апладзіравалі, але і танцавалі. Ад  душы весяліліся у гэты дзень жыхары і госці  вёскі Вераскава.

nov-centr.of.by