Свята сустрэчы з родным словам. Як прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Валеўскай школе

Свята сустрэчы з родным словам. Як прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Валеўскай школе

Свята сустрэчы з родным словам. Як прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Валеўскай школе

22 февраля 2020 1966

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта ў гэты святочны дзень у Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняя школе завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які доўжыўся з 17 па 21 лютага. Актыўны ўдзел у правядзенні тыдня прынялі ўсе настаўнікі і вучні.

У панядзелак, 17 лютага, у фае школы усіх сустракалі Васілёк і Васілінка. Гучалі беларускія народныя песні, і кожны мог “на смак пакаштаваць” прыгожае беларускае слова. Талент і кемлівасць вучні праявілі ў фотаконкурсе “Сэлфі па-беларуску!” Фотаздымкі атрымаліся па-сапраўднаму арыгінальныя і крэатыўныя.

Падборку выказванняў славутых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову адлюстравалі вучні 8-11 класаў на сваіх плакатах. А вось вучні сярэдняга звяна актыўна малявалі ілюстрацыі да твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове настаўнікі і бацькі вучняў паспрабавалі свае сілы ў напісанні абласнога дыктанта “Праўда-памяць”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. А вучні 5-11 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі абласнога флаер-фэсту “У любімай мове, роднай, наскай. Ах, якія словы…”



Удзельнікі дзвюх каманд “Камета” і “Зубраняты”, вучні 5-7 класаў, спаборнічалі ў турніры “Знаўцы роднай мовы”. А старшакласнікі выступілі з цікавай прапановай: арганізаваць у школьнай бібліятэцы свабодны кніжны клуб “Буккросінг: чытаем на роднай мове”. Ідэю падтрымала бібліятэкар школы.

11 хлопчыкаў і дзяўчынак 3-9 класаў старанна выконвалі цікавыя заданні штогадовага рэспубліканскага конкурсу “Буслік-2020”. Дзеці любяць гэту гульню-конкурс і заўжды з ахвотай прымаюць у её ўдзел.



Падвядзенне вынікаў і ўручэнне ўзнагарод пераможцам конкурсаў адбылося падчас урачыстага закрыцця тыдня роднай мовы. Усмешкі на тварах дзяцей, добры настрой, шчырая і цёплая атмасфера – усё гэта сведчыць аб тым, што свята ўдалося і гэтыя дні сустрэчы з родным словам запомняцца надоўга.


Ала Жукоўская,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валеўскага д\с-СШ