Свята роднай мовы прайшло ў сярэдняй школе №5 г.Навагрудка

Свята роднай мовы прайшло ў сярэдняй школе №5 г.Навагрудка

Свята роднай мовы прайшло ў сярэдняй школе №5 г.Навагрудка

21 февраля 2020 2590

         Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. У кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

         Таму Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе № 5 г.Навагрудка пачаўся з прывітальнай акцыі “Гавары са мною па-беларуску!” Шаноўцы беларускай мовы на працягу дня навучэнцам і дарослым раздавалі стыкеры “Я люблю сваю мову”. А ў фае першага паверха школы была арганізавана выстава – фэст вучнёўскіх флаераў “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”. Кожны меў магчымасць па малюнку даведацца значэнне беларускага слова.



         Каб праверыць свае веды па беларускай мове, бацькі, педагогі, работнікі школы на чале з дырэктарам ўзялі ўдзел у адзіным абластным дыктанце “Праўда-памяць”. Дарослыя вельмі ўважліва і старанна пісалі тэкст. Усе разумелі, што сэнс такога мерапрыемства не ў тым, каб не зрабіць памылкі, а ў тым, каб людзі здолелі адчуць ўсеагульнае яднанне на глебе роднай мовы.




         Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе, неабходна берагчы сваю мову, шанаваць і, безумоўна, як мага часцей размаўляць на ёй.

Алена КАЗАК,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка