«Свая Радзiма самая лепшая!» – лічаць вучні 3 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка

«Свая Радзiма самая лепшая!» – лічаць вучні 3 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка

«Свая Радзiма самая лепшая!» – лічаць вучні 3 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка

15 марта 2021 962

Свая Радзiма самая лепшая таму, што тут нарадзiлiся мы i нашы бацькi, тут самая лепшая прырода, адсюль мы не хочам нiкуды адязджаць.

Аднойчы пляменнiца, вучанiца другога класа, мяне спытала: «Цёця,а дзе жывуць гэтыя беларусы?» Мяне здзiвiла такое пытанне, i перапытала: «Якiя такiя «гэтыя» беларусы?» Адказ дзяўчынкi кiнуў мяне ў шок. «Ну, тыя, хто гавораць па-беларуску…» Сапраўды, дзе можна пачуць беларускую мову юная жыхарка горада Мiнска, калi бацькi – не беларусы? Напэўна, толькi ў дзiцячым садку i школе…

Калi ў нашай школе планаваўся адбыцца тыдзень пачатковых класаў, я вырашыла правесцi пазакласнае мерапрыемства «Беларусь у лiчбах i фактах». Перад сабой паставiла мэту: пазнаёмiць вучняў з цiкавымi фактамi аб прыродных багаццях роднага краю, заахвоціць да вывучэння гiсторыi сваёй краiны, з павагай ставiцца да Радзiмы i роднай мовы. Мерапрыемства праводзiла ў форме гульнi-падарожжа, якое найбольш падыходзiць для маiх трэцякласнiкаў. Дзецi адказвалi на пытаннi, выконвалi цікавыя заданнi, рашалi прыклады i задачы, спаборнiчалi памiж камандамi, але самае галоўнае – дапамагалi адзiн аднаму ўжываць беларускія словы, былi ўважлiвымi – сапраўднымі падарожнiкамі.

Дзеці паказалi добрыя веды па матэматыцы, адказалi правiльна на пытаннi пра даўжыню межаў Рэспублiкi Беларусь, пра самае глыбокае возера, самых вялiкiх рыб, самае высокае дрэва нашай краiны. Даведалiся шмат новага і цікавага пра родны горад Навагрудак, якi ў гiсторыi стаiць нараўне з самымі старажытнымі гарадамі Беларусi – Полацкам, Вiцебскам, Туравам i з'яўляецца першай сталiцай Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Мерапрыемства спадабалася і вучням, і гасцям. Думаю, што такія мерапрыемствы стануць у нашай школе традыцыйнымі. І беларуская мова будзе гучаць.    

Iнэса Шчансновiч,

настаўнiца пачатковых класаў СШ №3 г.Навагрудка