«Шырокая Масленіца» прайшла ў сярэдняй школе №3 г.Навагрудка

«Шырокая Масленіца» прайшла ў сярэдняй школе №3 г.Навагрудка

01 марта 2020 764

З чаго пачынаецца вясна? Вядома, з провадаў зімы! Вось і ў нашай установе адукацыі стала добрай традыцыяй адзначаць Масленіцу шырока, радасна, з карагодамі ды гульнямі-забавамі.

Педагагічны калектыў упэўнены, што знаёмства навучэнцаў з вытокамі народнага славянскага свята спрыяе развіццю грамадзянска-патрыятычнага , эстэтычнага, духоўна-маральнага выхавання. Да свята рыхтаваліся ўсе: педагогі, навучэнцы і іх бацькі. «Масленица блинная, народная, старинная» прайшла на свежым паветры з традыцыйнымі масленічнымі абрадамі. Арганізатарамі свята сталі класныя кіраўнікі пачатковых класаў. Скамарохі заклікалі на свята гасцей, весялілі іх,стараліся, каб провады зімы прайшлі цікава, радасна і каларытна. Галоўнай гераіняй свята была Зіма, якая ўвесь час перашкаджала Вясне ўступіць у свае правы. Але дружба дапамагла вырашыць гэтую спрэчку. Пераможцай стала Вясна. Акрамя гэтага ў тэатралізаванай праграме гучалі песні, частушкі, загадкі, карагоды. Школьнікі прымалі ўдзел у спаборніцтвах , дзе праявілі спрыт, хуткасць і знаходлівасць. Дзяцей падтрымлівалі іх бацькі, якія былі гасцямі свята і ўдзельнікамі гуляння. Забавы і гульні былі заснаваны на старадаўніх звычаях:перацягванні каната, снежны цір, кіданне мятлы, масленічны ручаёк. Кульмінацыяй святастала частаваннесмачнымі блінамі з духмяным чаем, якія прыгатавалі бацькі з любоўю. Святам усе засталіся задаволены.


А.Л.Мінчанка,

Намеснік дырэктара па ВВР Сярэдняй школы №3 г.Навагрудка