Роднай мовы першыя ўрокі прайшлі ў яслях-садзе №7 г. Навагрудка

Роднай мовы першыя ўрокі прайшлі ў яслях-садзе №7 г. Навагрудка

06 сентября 2019 2125
Родная мова – гэта мова, якую чалавек засвойвае з ранняга дзяцінства без спецыяльнага навучання. Для большасці сучасных дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. На беларускай мове (як і на англійскай!) яны размаўляюць усяго адзін раз на тыдзень на занятку «Развіццё беларускага маўлення». Якую мову ў дадзенай сітуацыі будуць называць роднай нашы дзеці, унукі і праўнукі?


У пошуках адказу на гэтае пытанне мы завіталі ў беларускамоўную старэйшую группу дзіцячага сада №7. Дарэчы, у Навагрудку 293 дашкольнікі наведваюць беларускамоўныя групы. У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі святкавалі Дзень беларускага пісьменства. Яны ўзгадвалі ветлівыя словы і адгадвалі загадкі на беларускай мове, танцавалі беларускія нацыянальныя танцы, гулялі ў народныя гульні.

 Цікава было назіраць, як маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам папраўляюць вышыванкі на сабе, стараюцца правільна вымаўляць беларускія словы.
Сярод іншых вылучылася Юлія Духноўская, якая вельмі добра адказвала на пытанні педагога Святланы Саўко. 

– Я люблю беларускую мову – яна прыгожая. Шмат слоў яшчэ мы не разумеем – іх нам тлумачыць выхавацель, – падзялілася Юлія.
– Выхаванцы нашай группы амаль увесь час размаўляюць на роднай мове. Увогуле, чым ранней дзеці чуюць беларускую мову, тым больш свабодна яны будуць карыстацца ёю ў далейшым, – адзначылаСвятлана Яўгеньеўна. – На жаль, дома бацькі не размаўляюць па-беларуску, што прыводзіць да праблем з замацаваннем пройдзенага матэрыялу. 

«Чытайце дзецям перад сном беларускія народныя казкі. Гэта саамы лёгкі шлях, які дапаможа вам раскрыць для вашага дзіцяці багацце і прыгажосць роднага слова», – дае параду СвятланаСаўко.

Таццяна Палуянчык, «НЖ»