Работнікі Нягневіцкага ясляў-сада прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем матулю разам!»

Работнікі Нягневіцкага ясляў-сада прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем матулю разам!»

Работнікі Нягневіцкага ясляў-сада прынялі ўдзел у акцыі «Павіншуем матулю разам!»

15 октября 2020 978

Мама – самае цудоўнае слова на зямлі, а дзень маці – адно з самых прыгожых святаў, якое адзначаецца штогод 14 кастрычніка. Кожны чалавек нясе ў душы непаўторны, родны вобраз сваёй мамы, якая заўсёды пашкадуе, прылашчыць, назаве самымі цёплымі і ласкавымі словамі і будзе любіць, нягледзячы ні на што.

На пярэдадні Дня маці Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай правядзення акцыі “Павіншуем маму разам!”. Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі “Нягневіцкі яслі-сад” таксама не засталіся ўбаку.

У холе нашай дашкольнай установы адукацыі быў арганізаваны куток для віншаванняў, дзе кожны змог падысці і павіншаваць свайго роднага чалавека са святам. Усе жадаючыя запоўнілі маляўнічыя паштоўкі з пажаданнямі для сваіх мам. Гэтыя пасланні бясплатна адправяць па ўказаных адрасах. Такі ліст стане прыемным сюрпрызам для кожнай мамы.

Дзень маці – выдатная нагода сказаць усім мамам самыя ласкавыя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню. Дзякуй арганізатарам акцыі за такую выдатную ідэю.

Вольга Война,

старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нягневіцкага ясляў-сада