Прыёмная кампанія ў Навагрудскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі ў самым разгары

Прыёмная кампанія ў Навагрудскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі ў самым разгары

Прыёмная кампанія ў Навагрудскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі ў самым разгары

15 Июля 2019 728

Кожны год перад выпускнікамі паўстае пытанне аб выбары прафесіі. Гэта вельмі важна, бо ўсім хочацца ў будучыні быць запатрабаванымі на рынку працы, паспяховымі ў прафесіі, атрымліваць дастойную зарплату. І такі выбар робяць не толькі адзінаццацікласнікі, але і падлеткі, якія скончылі 9 класаў і вырашылі атрымаць рабочую спецыяльнасць. 15 чэрвеня пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы прафесійнай тэхнічнай адукацыі Беларусі. Чакаюць абітурыентаў і ў Навагрудскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі (НДСПЛ).

Выпускнікі ўстаноў прафесійнай тэхнічнай адукацыі – гэта свайго роду «тэхнічная эліта» з добра развітымі практычнымі навыкамі працоўнай дзейнасці. Навучанне ў ліцэях і каледжах гэтага профілю з’яўляецца даступным, масавым, выгадным і мае шэраг плюсаў.

– У нашай установе вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, сферы грамадскага харчавання, будаўнічай галіны – усяго па 7 спецыяльнасцях, – расказвае дырэктар УА «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Эльвіра Сарока. – Адна з пераваг навучання ў нашай установе – 100-працэнтнае працаўладкаванне. Мы актыўна супрацоўнічаем не толькі з прадпрыемствамі Навагрудскага раёна, але і Карэліцкага, Гродна і іншых рэгіёнаў. Аб тым, што нашы спецыялісты запатрабаваны, гаворыць той факт, што сёлета мы нават не змаглі задаволіць усе заяўкі ад наймальнікаў.

IMG_5482.JPG

– Штогод мы паспяхова выконваем кантрольныя лічбы прыёму. На 12 липеня дакументы падалі 34 чалавекі, – паведаміла Э. Сарока. – У нас добрая вучэбна-матэрыяльная база. Якасны ўзровень падрыхтоўкі рабочых забяспечваецца таксама цесным узаемадзеяннем з вытворчымі арганізацыямі і прадпрыемствамі. Адукацыйны працэс арганізаваны ў адну змену і па пяцідзённым тыднёвым графіку. Усім іншагароднім навучэнцам прадастаўляецца інтэрнат. Акрамя таго, ва ўстанове створана камфортнае выхаваўчае асяроддзе для развіцця творчага, спартыўнага і маральнага патэнцыялу навучэнцаў.

1.jpg

Выпускніка 9 класа СШ №5 г. Навагрудка Мікіту Юшкевіча я сустрэла ў НДСПЛ у разгар прыёмнай кампаніі. Юнак прыйшоў падаваць дакументы разам з бацькам Сяргеем Валер’евічам. Сактарар прыёмнай каміссіі Наталля Борыс і тэхнічны сакратар Таццяна Бокша ўважліва праверылі ўсе прадастаўленыя дакументы, дапамаглі юнаку запоўніць заяву, а бацьку дагавор на аказанне адукацыйных паслуг.

IMG_5468.JPG

– Я даўно вырашыў, што буду паступаць пасля 9 класа, – гаворыць Мікіта. –Вельмі люблю тэхніку і аўтамабілі, таму без ваганняў у якасці ўстановы для атрымання прафесіі выбраў Навагрудскі сельскагаспадарчы ліцэй. Па-першае, ён побач з домам, што здымае мноства клопатаў. Па-другое, я чуў шмат станоўчых водгукаў і аб арганізацыі тут навучання, і аб якасці падрыхтоўкі, і аб запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працы. Дакументы падаю ў групу, дзе можна будзе атрымаць адразу тры спецыяльнасці, адна з якіх «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў».

– У грамадстве існуе меркаванне аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі як непрэстыжнай у параўнанні з вышэйшай адукацыяй, і таму многія бацькі настойваюць, каб іх дзеці працягвалі навучанне ў школе, а потым паступалі ў ВНУ, – уступае ў размову Сяргей Юшкевіч. – Аднак да вышэйшай навучальнай установы можна прыйсці і праз прафесійна-тэхнічную адукацыю, якая, на мой погляд, больш практыка-арыентавана. Таму, калі сын сказаў, што вырашыў пада ваць дакументы ў наш ліцэй, мы з жонкай яго, канешне, падтрымалі. Мы ўпэўнены, што дзеці самі павінны выбіраць сабе прафесію і ўстанову, а задача бацькоў – ва ўсім дапамагаць і падтрымліваць. Тады яны будуць і вучыцца, і працаваць з задавальненнем.

Не шкадуюць аб паступленні пасля 9 класа і выбары Навагрудскага ліцэя ў якасці ўстановы для атрымання прафесійнай тэхнічнай адукацыі навучэнцы 3 курса Аляксей Крэнь і Арцём Блізнюк. Абодва юнакі з г.п. Мір Карэліцкага раёна, вучыліся ў адным класе і разам вырашылі падаваць дакументы ў ліцэй.

IMG_5450.JPG

– Вучыцца ў НДСПЛ нам падабаецца, – - падзяліліся юнакі. – Выдатная падрыхтоўка, якая грунтуецца на атрыманні ў першую чаргу практычных навукаў. Добрыя ўмовы навучання і пражывання ў інтэрнаце. Ва ўсіх, хто жадае, ёсць магчымасць для заняткаў спортам, актыўнай грамадскай дзейнасці. 

IMG_5471.JPG

Графік работы прыёмнай камісіі:

Панядзелак-субота – з 9.00 да 18.00 (без перапынку).

Нядзеля – выхадны.

Тэл. для даведак: 4-54-72, 4-54-79.

Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй вядзе прыём дакументаў да 20 жніўня. З правіламі прыёму ў 2019 годзе, а таксама пералікам дакументаў, якія прадастаўляюцца ў прыёмную камісію, можна азнаёміцца на сайце ўстановы ngspl.by у раздзеле «Абітурыенту».

Анастасія Пятрова, “НЖ”