Аўтарству Аксаны Аляксандраўны належаць жаночыя раманы «Не любовь», «Там за зорями», «Там за зорями. Пять лет спустя», якія заваявалі прызнанне сярод крытыкаў і чытачоў.
Падчас сустрэчы з навагрудчанамі аўтар шчыра расказала пра сваё жыццё і пра творчы шлях у літаратуру, адказала на шматлікія пытанні прысутных. Гучала тэма малой радзімы, гістарычнага мінулага роднага краю.
Асаблівае месца ў творах Аксаны Хвашчэўскай займае тэма беларускай прыроды. Па матывах літаратурных старонак аўтара была прадстаўлена кніжна-ілюстратыўная выстаўка з выявамі найпрыгажэйшых беларускіх пейзажаў, якая атрымала назву аднайменнага рамана.
Сустрэча з чытачамі і гасцямі навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла ў творчай і пазытыўнай атмасферы.
Упэўнены, што кнігі Аксаны Хвашчэўскі для чытачоў бібліятэкі стануць цікавым літаратурным адкрыццём.
Святлана Чубрык,
загадык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Навагрудскай раённай бібліятэкі