Педагогі яслей-сада №6 г. Навагрудка лічаць, што выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў дзяцей патрэбна з дзяцінства

Педагогі яслей-сада №6 г. Навагрудка лічаць, што выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў дзяцей патрэбна з дзяцінства

Педагогі яслей-сада №6 г. Навагрудка лічаць, што выхоўваць патрыятычныя пачуцці ў дзяцей патрэбна з дзяцінства

23 августа 2019 2353

Любы край, вобласць, нават невялікая вёска непаўторныя... У кожным месцы свая прырода, свае традыцыі і свой побыт. Педагогі яслей-сада №6 прыкладаюць шмат намаганняў для развіцця вышэйшых маральных пачуццяў да Радзімы ў сваіх выхаванцаў.

Пачуццё патрыятызму не можа быць вызначана некалькімі словамі. Гэта і любоў да родных мясцін, і гонар за свой народ, і жаданне захоўваць і ўзбагачаць скарбы сваёй краіны. Радзіма пачынаецца з любві да свайго малога кутка – да роднага горада, дзе дзіця нарадзілася, дзе жывуць яго сям'я, блізкія, сябры. Для выхавання патрытычных пачуццяў у яслях-саду праводзіцца вельмі шмат розных мерапрыемстваў.

Для папаўнення слоўнікавага запасу беларускім словам выхаванцаў шырока выкарыстоўваюцца гульні-інсцэніроўкі. У драматызацыі беларускіх казак вылучаюцца наступныя віды тэатраў: табло, на фланэлеграфе, тэатр Бі-БА-Бо, лялечны тэатр, тэатр жывога акцёра. У першых малодшых групах-верасовы тэатр, тэатр на фланэлеграфе.









Вялікую цікавасць у выхаванцаў старэйшых груп выклікаюць дыдактычныя гульні («Вынаходцы», «Збяры карту Беларусі», «Хто ты такі?»), ролевыя («Абаронцы старажытнага горада», «Турыстычнае агенцтва»); славесныя гульні («Перакладчыкі» інш.).

Традыцыйным стала правядзенне тэматычных тыдняў і дзён: Напрыклад, «Дзень беларускай мовы», «Дзень беларускіх народных гульняў», «Гучы, роднае слова!».








Вядзецца праца і з бацькамі выхаванцаў. У кожнай узроставай групе аформлены стэнд для бацькоў «Каб мова беларуская гучала», дзе кожны месяц абнаўляецца інфармацыя.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любві да таго, што акружае дзіця, што знаёма і зразумела – сям'я, дзіцячы сад, родная вуліца, горад, у якім ты нарадзіўся і жывеш. Менавіта на гэта і звяртаюць увагу нашы педагогі, знаёмячы выхаванцаў з родным словам, з родным горадам.

 

Вольга Гаўрыкава,

педагог сацыяльны ясляў-сада №6