Падарожжа ў храм кнігі выхаванцаў аздараўленчага лагера “Патрыёты” Кашалеўскай школы

Падарожжа ў храм кнігі выхаванцаў аздараўленчага лагера “Патрыёты” Кашалеўскай  школы

Падарожжа ў храм кнігі выхаванцаў аздараўленчага лагера “Патрыёты” Кашалеўскай школы

11 июля 2020 1482

Бібліятэка… Здаецца, быццам тут час запавольвае свой ход, тут - цішыня, раўнамерна-нетаропка цікаюць гадзіны на сцяне. Вы, можа быць, скажаце, што сёння неабавязкова хадзіць у бібліятэку, каб атрымаць патрэбную інфармацыю: практычна любую кнігу можна купіць ці ж знайсці патрэбныя звесткі ў Інтэрнэце? Папяровая кніга – гэта папяровая кніга, а інтэрнэт – гэта інтэрнэт: проста розныя формы падачы інфармацыі, якія дапаўняюць, а не адмяняюць адзін аднаго. Але сустрэча з добрай, патрэбнай кнігай падобная сустрэчы з чалавекам. Уплыў кніг – з'ява вельмі індывідуальная і відавочная. Вось таму бібліятэку і называюць храмам кнігі.

У адзін з храмаў кнігі аграгарадка Кашалева неаднаразова наведваў наш адрад “Краяведы” аздараўленчага лагера “Патрыёты”. Бібліятэкар Алена Пятроўна Шынтар з выхаванцамі аздараўленчага лагера на працягу лагернай змены правяла мноства цікавых разнастайных мерапрыемстваў на тэматычных пляцоўках.

Менавіта арыенцірам правядзення летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года ў Кашалеўскай базавай школе сталі мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой Радзімы. Падзяліцца сваім кавалачкам шчасця, расказаць пра цудоўныя мясціны Навагрудчыны, аграгарадка Кашалева, яе працавітых, ветлівых людзей дапамагла сумесная праца выхавальнікаў аздараўленчага лагера “ Патрыёты” з Кашалеўскай сельскай бібліятэкай.



Да тэматынага дня “Як да нас прыйшла кніга” , супрацоўнік сельскай бібліятэкі для выхавальнікаў правёў літаратурны вернісаж “Храм мудрасці”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй з’яўлення першых кніг і бібліятэк. Прагучала карысная інфармацыя пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі і прафесію бібліятэкара. Прапанавана была крыжаванка (гучалі ўрыўкі з твораў і патрэбна было правільна напісаць кніжных герояў, каб у канцы атрымалася галоўнае слова – бібліятэка), гучалі вершы, прысвечаныя бібліятэкам і кнігам. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у гульнях: “Чаму вучыць народная мудрасць”, “Героі кніг”, “Бібліятэка будучыні”. У канцы мерапрыемства вучні праглядзелі электронную прэзентацыю “Гісторыя з’яўлення першых бібліятэк”.

У рамках   лагернага дня “Знакамітыя дзеячы культуры і навукі” прайшла літаратурная кампазіцыя “Песняры роднага краю” па творах класікаў беларускай літаратуры Я.Коласа і  Я.Купалы. Бібліятэкар Шынтар Алена Пятроўна пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са старонкамі жыцця і творчасці беларускіх паэтаў.


Падарожжа па роднаму краю адбылося пад час тэматычнай пляцоўкі             “Гродзеншчына: учора і сёння” у форме літаратурна-гістарычнага экскурса “Гродзенская вобласць у справах і здзяйсненнях”. Вучні даведаліся пра гісторыю Гродзеншчыны і завочна пабывалі ў цэнтрах культуры і асветы вобласці. У чытальнай зале арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Помнікі Гродзеншчыны”.  Гэта свята вярнула да гістарычных каранёў і вытокаў, сведчыла аб захаванні традыцый мінулых пакаленняў.

Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства,  Але казка гэта не проста забава. У ёй хаваюцца назапашаныя стагоддзямі і пакаленнямі веды, па зярнятку адабраная найбольш важная і патрэбная інфармацыя. Таму выхавальнікі лагера былі запрошаны у чытальную залу Кашалеўскай бібліятэкі на  літаратурна-гульнёвую праграму “Мы з мультфільмаў і казак, адгадайце без падказак”. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны: літаратурнае лато, віктарыны: “Партрэтная галерэя”, “Казачная кампазіцыя”, конкурсы “Намалюй казку”, “Казкі з лічбамі”. Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай кніжных навінак “У госці да казачных герояў”. Вельмі весела і бадзёра прайшло мерапрыемства. 

Напярэдадні 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у тэматычны дзень лагернай змены “Адзін дзень ваеннага жыцця”, Алена Пятроўна правяла агляд каля выставы “Памяць у сэрцах жыве назаўсёды!” і пазнаёміла юных чытачоў з творамі беларускіх і рускіх аўтараў, на старонках якіх ажываюць падзеі ваенных гадоў. Вельмі важна з дзяцінства выхоўваць у хлопчыкаў і дзяўчынак павагу да трагічнага ваеннага мінулага нашай краіны, расказваць падрастаючаму пакаленню пра тую, вельмі дарагую цану, якую заплаціў беларускі народ за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне”


“Гарачая” летняя пара працягваецца, але непаўторныя дні аздараўленчага лагера заканчаюцца. І мы ўпэўненны, што наведванне бібліятэкі ў час працы аздараўленчага лагера “Патрыёты” замацавала ўменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі пра літаратурныя з’явы. Бо на жаль, у наш час у кніг з’явіліся асноўныя канкурэнты, найперш – кіно, Інтэрнэт, а за кароткі інтэрвал часу вучань атрымаў шырокія магчымасці быць далучаным да новых ведаў па-за межамі школы – у храме кнігі – бібліятэцы. Яе Вялікасць Кніга! Будзем жа захоўваць яе як найкаштоўнейшы скарб, навучым гэтаму нашых дзяцей. Няхай сустрэча з кнігай будзе для іх святам, а самымі жаданымі падарункамі стануць для іх – кнігі!

Н.В.Кучко,

настаўнік пачатковых класаў Кашалеўскага дз/с-БШ