На каго можна весці паляванне з 8 жніўня па 13 снежня?

На каго можна весці паляванне з 8 жніўня па 13 снежня?

На каго можна весці паляванне з 8 жніўня па 13 снежня?

12 августа 2020 1359

З 8 жніўня па 13 снежня 2020 г. дазволена паляванне на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, перапёлкі, вальдшнепа, вяхіра, голуба шызага (жывёлы любога полу і ўзросту).

Паляваць можна ў светлы час сутак ружэйным спосабам (гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных шротам); з паляўнічымі сабакамі (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў) з падыходу, з засады, з пад’езду з маламерных суднаў (без рухавіка або з непрацуючым рухавіком), а таксама безружэйным спосабам – пры дапамозе лоўчых птушак.

У гэты ж перыяд адкрываецца паляванне (па паляўнічых пуцёўках да дазволу на здабычу жывёл) – на цецерука (жывёлы любога полу і ўзросту), акрамя старак (самак, якія водзяць вывадак маладых птушак) у светлы час сутак ружэйным спосабам з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі (лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы).

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з п. 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2020 № 299 «Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх падаўжаецца» (далей – Пастанова), прынятага ў мэтах выканання п. 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2020 № 172 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах грамадзян, тэрмін дзеяння выдадзеных даведак або іншых дакументаў, па якіх падаўжаецца на тры месяцы, калі тэрмін дзеяння такіх даведак і іншых дакументаў скончыўся (з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 г. уключна).


У адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы падаўжаецца на тры месяцы тэрмін дзеяння дакументаў (у выпадку, калі тэрмін іх дзеяння скончыўся ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 г.):

– дзяржаўнага пасведчання на права палявання, карткі ўліку парушэнняў да яго;

– дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі;

– дазволу на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў;

– рэгістрацыйных дакументаў на паляўнічых сабак і (або) лоўчых птушак, выдадзеных РДГА «БТПР».

У Дзяржаўную інспекцыю сістэматычна звяртаюцца грамадзяне па пытанні законнасці ажыццяўлення палявання пры наяўнасці папяровага карт-чэка, які пацвярджае факт выплаты дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне права на паляванне, але інфармацыю нельга прачытаць, бо страчана бачнасць (чытальнасць).

Дадзеная праблема мае месца ў выпадках выплаты дзяржпошліны з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы АРІП (АІС «Разлік») з выкарыстаннем інфакіёскаў, адметнай асаблівасцю якіх з’яўляецца друкаванне карт-чэкаў на тэрма­паперы. Пры адсутнасці ўмоў захоўвання карт-чэка, да якіх можна аднесці гарачыя і вільготныя асяроддзі, уздзеянне сонечных прамянёў, кантакт з пластыфікатарамі і інш., сімвалы або малюнкі на тэрмапаперы могуць змяняць колер, у сувязі з чым пагаршаецца альбо страчваецца намаляваная на карт-чэку інфармацыя.

Разам з тым нагадваем, што ў ОРУП «Белдзяржпаляванне» можна атрымаць звесткі аб выплаце паляўнічымі дзяржпошліны з дапамогай АІС «Разлік».

Нагадваем, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі правілаў палявання і Палажэння аб парадку і ўмовах рэалізацыі паляўнічых пуцёвак праз спецыялізаваную інфармацыйную сістэму Міністэрства лясной гаспадаркі ў сетцы Інтэрнэт, а таксама патрабаваннях да іх формы і запаўнення, РУП «Белдзяржпаляванне» ажыццяўляе рэалізацыю паляўнічых пуцёвак праз спецыялізаваную інфармацыйную сістэму (інфармацыя на сайце http://ihunt.by.).

Выпраўленне, унясенне ў іх якіх-небудзь дадзеных (за выключэннем асабістага подпісу паляўнічага і яго расшыфроўкі) у дакуменце забараняюцца. Раздрукаваная паляўнічая пуцёўка з’яўляецца сапраўднай праз адну гадзіну з часу яе рэалізацыі пры наяўнасці асабістага подпісу на ёй паляўнічага, карты-схемы з месцамі палявання ў папяровым або электронным выглядзе.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.37 КаАП Рэспублікі Беларусь ажыццяўленне палявання ў забароненых месцах, у забаронены час, забароненымі прыладамі альбо забароненымі спосабамі цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі і іншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай альбо сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

М. Лагута,

намеснік начальніка інспекцыі