На інтэрактыўнай карце настаўнікі сярэдняй школы №5 адзначылі, адкуль яны родам

На інтэрактыўнай карце настаўнікі сярэдняй школы №5 адзначылі, адкуль яны родам

21 января 2019 1852

Пачатак 2019 года, які таксама пройдзе пад знакам Года малой радзімы, у сярэдняй школе №5 Навагрудка стаў запамінальным. Галоўнымі ўдзельнікамі тыдня краязнаўства “Маёй малой радзіме прысвячаецца…” сталі педагогі школы. Вучням цікава было даведацца, адкуль родам настаўнікі і чым адметна іх малая радзіма.

На першым паверсе школы навучэнцы ўстанавілі своеасаблівую інтэрактыўную карту Беларусі, на якой кожны з настаўнікаў меў магчымасць адзначыць стыкерам геаграфічнае знаходжанне сваёй малой радзімы.

IMG_20181219_133306_HDR_exposure

Безумоўна, большасць адметак знаходзілася каля горада Навагрудка і Навагрудскага раёна. Але нечаканым адкрыццём стала для многіх вучняў і дарослых, што геаграфія роднага краю некаторых педагогаў выходзіць за межы Беларусі. Германія, Арменія, Украіна, Расія – такі шырокі дыяпазон знаходжання малой радзімы нашых педагогаў!

IMG_20181219_142955_HDR_exposure

Увесь тыдзень настаўнікі з ахвотай расказвалі вучням аб сваіх родных мясцінах, дзяцінстве, марах і спадзяваннях. Падчас такіх шчырых размоў хлопчыкі і дзяўчынкі здзяйснялі завочнае падарожжа па любімых і родных кутках нашых педагогаў.  На працягу ўсяго тыдня адчувалася, як дарослыя праз адлегласці і час  беражліва захоўваюць у сэрцах пяшчотную любоў да сваёй малой радзімы.

IMG_20181214_133817_exposure

 

Алена Ціханава,

настаўніца гісторыі СШ №5 Навагрудка

 

Варта пачытаць:

Хрыстаславы Вераб’евіцкай школы павіншавалі са святам Раства мясцовых жыхароў

На зімовых канікулах для хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняй школы №5 Навагрудка гасцінна адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер «Зімовы гарадок цудаў»