Месячнік патрыятычнага выхавання прайшоў у Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Месячнік патрыятычнага выхавання прайшоў у Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Месячнік патрыятычнага выхавання прайшоў у Шчорсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

07 марта 2020 1260

Выхоўваць патрыётаў у навучальнай установе можна рознымі сродкамі. Гэта няспынны працэс у школьным жыцці. Вельмі важны працэс, бо ад якасці яго арганізацыі залежыць будучыня краіны.

Ці можам мы сёння кожнага вучня назваць патрыётам? Напэўна розныя меркаванні будуць выказаны ў дачыненні да сучаснай моладзі. Многія паспяшаюцца сказаць, што маладыя людзі сёння не надта праяўляюць свой патрыятызм, што многае робіцца дзякуючы прымусу.


Але большая частка дарослых, і гэта нетолькі педагогі, пагодзіцца з меркаваннем, што моладзь наша не абыякавая да лёсу сваёй радзімы, што ўмеюць нашы дзеці дэманстраваць сваю беларускасць, цікавяцца дасягненнямі краіны, умеюць шчыра кахаць сваю родую зямлю, і робяць гэта не за пахвалу, не дзеляпублічнага прызнання, а проста таму, што так “гаворыць” ім сэрца, так яны адчуваюць.


Лепшы доказ вышэй выказаным словам актыўны ўдзел вучняў ў мерапрыемствах месячніка патрыятычнага выхавання, які штогод у лютым праходзіць ва ўстанове. Дэвіз месячніка: “Гэта ты, гэта я, патрыётаў мы сям’я!”. Вядома ж, мерапрыемствы разлічаны на розныя ўзроставыя катэгорыі, з розным аўтарскім поглядам з боку кожнага педагога.


Месячнік патрыятычнага выхавання – гэта асаблівы час ва ўстанове, калі мерапрыемствы, акцыі, сустрэчы – усё накіравана на ўсведамленне непаўторнасці, унікальнасці нашай культуры, нашых традыцый.  Кожны вучань адчувае сваю прыналежнасць да такога моцнага духам і працавітага народа, як беларусы.

Дзеці вельмі сумленна адносяцца да выканання даручаных заданняў, спяшаюцца падрымаць цікавыя ідэі настаўнікаў.


Зацікаўленасць вучняў, энтузіязм педагогаў, з якім яны падыходзяць да падрыхтоўкі мерапрыемстваў месячніка ўсяляюць вялікую надзею на шчаслівы лёс роднай Беларусі. Калі педагогі і вучні працуюць для дасягнення адзінай мэты, калі яны аб’яднаны пачуццём гонару да сваёй краіны атрымоўваецца ўсё задуманнае і выконваецца на самы высокі бал.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ўжо стала традыцыяй правядзенне акцыі “Размаўляй па-беларуску”, у рамках якой вучні рыхтуюць цікавыя конкурсы, літаратурныя загадкі, дэманструюць сваё веданне беларускіх словаў, “сакавітых” беларускіх выразаў.


У бібліятэцы афармляецца выстава твораў беларускіх аўтараў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рыхтуюць выставу “Смак” роднай мовы”.

Вучні малодшых класаў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Сімвалы маёй Беларусі”, вучні 5-8 класаў – у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх аўтараў.

21 лютага  работнікі ўстановы адукацыі і прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці прынялі ўдзел у абласным дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

Сярод вучняў установы праведзены конкурс флаераў, аформлена выстава лепшых работ.

Не засталася без увагі вучняў установы дата 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Члены валанцёрскага атрада “Міласэрнасць” павіншавалі ўдзельнікаў Афганскай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шчорсаўскага сельсавета, арганізавалі правядзенне тэматычнай праграмы “Іх выбраў час”.


Нельга не ўзгадаць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронца Айчыны. Гэта спартыўныя спаборніцтвы, конкурсныя праграмы, віншавальныя акцыі. Для юных удзельнікаў конкурсаў школьныя старты – гэта час, калі выхоўваецца характар пераможцы, будучага мужнага война, які ў любы момант можа ўзяць адказнасць за радзіму ў свае рукі.

Такім чынам, патрыятызм – гэта правільныя арыенціры, якія мы даем нашым дзецям сёння. І ў многім мы, дарослыя, сваім прыкладам павагі і гонару да роднай зямлі, сваіх каранёў вучым маладое пакаленне правільна ўспрымаць рэчаіснасць, ведаць сваё мінулае і ўсведамляць прыналежнасць да беларускага народа.

Вераніка Аляшкевіч,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шчорсаўскага д/с-СШ