Меры, якія працуюць. Аб занятасці насельніцтва ў Навагрудскім раёне расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Гарачова

Меры, якія працуюць. Аб занятасці насельніцтва ў Навагрудскім раёне расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Гарачова

Меры, якія працуюць. Аб занятасці насельніцтва ў Навагрудскім раёне расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Гарачова

23 ноября 2019 1863
У нашай краіне аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні з’яўляецца адной з галоўных задач дзяржаўнай палітыкі занятасці насельніцтва. Дзейнічае Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці да 2020 года. У раёне распрацаваны мерапрыемствы па яе выкананні.


Як вырашаюцца праблемы занятасці насельніцтва нашага раёна і выконваюцца мерапрыемствы ў 2019 годзе, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама Александра Гарачова.

Забеспячэнне занятасці ў лічбах

У ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва раёна асноўная ўвага надаецца пытанням садзейнічання ў працаўладкаванні, прафесійнай падрыхтоўцы і павышэння кваліфікацыі, арганізацыі самастойнай занятасці, прыцягнення непрацуючых да аплачваемых грамадскіх работ.

Узровень беспрацоўя на пачатак 2019 г. склаў 0,4% і на 1 кастрычніка застаўся на гэтым жа ўзроўні. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы на 1 студзеня 2019 г. складаў 0,3 беспрацоўных на адно свабоднае працоўнае месца і не перавысіў гэты паказчык на 1 кастрычніка.

У параўнанні з мінулым годам назіраецца зніжэнне колькасці зваротаў грама­дзян па садзейнічанне ў працаўладкаванні, зніжаецца і колькасць беспрацоўных.

За студзень-верасень бягучага года па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 1325 грамадзян, 795 – атрымалі статус «беспрацоўнага». За гэты ж перыяд у 2018 г. – 1396 і 858 адпаведна. Садзейнічанне ў працаўладкаванні аказана 1209 грамадзянам, у тым ліку 695 з іх мелі статус «беспрацоўнага». За 9 месяцаў 2018 г. – 1 200 і 714 адпаведна. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія маюць патрэбу і грама­дзян, якія стаяць на ўліку на пачатак года, склала 85 %.

У мэтах стымулявання працоўнай мабільнасці грамадзян у 2019 г. аказана са­дзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы 5 беспрацоўным. У 2018 г. толькі 1 чалавеку было аказана такое садзейнічанне.



Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі

З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці і зніжэння дысбалансу паміж попытам і прапановай рабочай сілы вядзецца работа па прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі беспрацоўных і іншых грамадзян.

Навучанне праводзіцца па найбольш запатрабаваных на рынку працы прафесіях: дарожны рабочы, машыніст (качагар) кацельні; прадавец, кантралёр-касір; электрагазазваршчык; тынкоўшчык, муляр; повар, кандытар і інш.

На прафесійнае навучанне ў бягучым годзе ўжо было накіравана 36 грамадзян. Станоўчыя вынікі мае і такі накірунак у працаўладкаванні, як навучанне пад «заказ» наймальніка – гэта і гарантыя будучага працаўладкавання. Так быў накіраваны на навучанне 21 беспрацоўны.  У далейшым грамадзяне працаўладкаваліся дарожнымі рабочымі ў ДРБУ № 189 і філіял  ДЭУ № 56. У Навагрудскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства чалавек быў прыняты на работу машыністам (качагарам) кацельні. Аналагічная работа праводзілася і ў мінулым годзе: па выніках работы за 9 месяцаў аддзелам дзяржаўнай службы занятасці былі накіраваны на навучанне 52 беспрацоўныя, з іх пад «заказ» наймальніка – 28 чалавек.

У 2019 годзе работа ў дадзеным накірунку менш выніковая. Гэта звязана з  сітуацыяй на рынку працы: памяншаецца коль­касць рэгістрацыі беспрацоўных, якія жадаюць атрымаць рабочую спецыяль­насць. Акрамя гэтага, сёння можна прапанаваць значна большую колькасць вакансій, што дазваляе беспрацоўным працаўладкоўвацца як на пастаянную, так і часовую работу.

Адзначаецца і больш нізкая ступень зацікаўленасці наймальнікаў у прафесійным навучанні пад «заказ». Ажыццяўляць падбор кадраў і прымаць работнікаў, якія ўжо маюць пэўную спецыяльнасць, высокую кваліфікацыю і вопыт работы, для іх больш прывабна, чым беспрацоўных грамадзян, якія пасля заканчэння навучання маюць нізкія разрады і не маюць практычнага вопыту работы па атрыманых прафесіях.

Выкананне грамадскіх работ

У значнай ступені зніжэнню напружанасці на рынку працы спрыяе арганізацыя аплачваемых грамадскіх работ. У бягучым годзе ў аплачваемых грамадскіх работах прынялі ўдзел 246 чалавек, з іх 243 былі зарэгістраваны беспрацоўнымі. За 9 мес. бягучага года было заключана 35 дагавораў з сельскагаспадарчымі і іншымі арганізацыямі раёна на правядзенне такіх работ, з іх 18 дагавораў з выплатай заработнай платы са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Сельскімі выканаўчымі камітэтамі праводзіліся работы па ўборцы і добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый і месц пахаванняў.

Прадпрымальніцкая і рамесная дзейнасць

Адным з найважнейшых напрамкаў аддзела дзяржаўнай службы занятасці з’яўляецца аказанне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці і дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

За студзень-верасень 2019 г. такі від падтрымкі атрымалі 8 грамадзян: з іх 6 – на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці ў галіне грузавога аўтатранспарту, бухгалтарскага ўліку, рознічнага гандлю; 2 чалавекі заняліся рамеснай дзейнасцю – па вырабе царкоўных свечак і напісання карцін.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 337 ад 19 верасня 2017 года «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб», асноўныя віды дзейнасці, на якія выдзялялася субсідыя, аднесены да такіх, калі грамадзяне могуць ажыццяўляць сваю дзейнасць і не рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У выніку па заяўным прынцыпе па стане на 1 кастрычніка 2019 г. у раёне зарэгістравана 286 фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе (рост у параўнанні з мінулым годам у аналагічным перыядзе – на 42 чалавекі і склаў 117%).

Для сацыяльна неабароненых грамадзян

Прымаюцца меры па працаўладкаванні грамадзян, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы (бацькі са шматдзетных і няпоўных сем’яў, моладзь ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню шукаюць працу, інваліды, асобы перадпенсіённага ўзросту і інш.).

Штогод рашэннем райвыканкама браніруюцца працоўныя месцы для прыёму на працу дадзеных грамадзян, так на 2018 г. было забраніравана 294 працоўныя месцы, на 2019 – 294, на 2020 – 309 месцаў.

Штогод вядзецца работа па працаўладкаванні інвалідаў на прадпрыемствы Навагрудскага раёна па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. Арганізуецца і часовая працоўная занятасць мола­дзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі. За 2019 год заключана 20 дагавораў. У рабоце па пашыве пасцельнай бялізны, добраўпарадкаванні тэрыторый, рамонце бібліятэчнага фонду прынялі ўдзел 359 чалавек з ліку вучнёўскай моладзі.

У Навагрудскім раёне адзначаецца даступнае і якаснае аказанне паслуг у галіне садзейнічання занятасці. У рэйтынгу сярод раёнаў вобласці на 1 кастрычніка 2019 г. наш раён займаем пятае месца па дадзеным накірунку дзейнасці.

У органы працы, занятасці i сацыяльнай абароны заяўлена 322 вакансіі, гэты паказчык застаўся на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года. З агульнай колькасці заяўленых свабодных працоўных месц найбольшую ўдзельную вагу займаюць вакансіі па працоўных прафесіях – 61%.

Сітуацыя па садзейнічанні занятасці насельніцтва на рынку працы з’яўляецца кантралюемай і ўпраўляемай. Задачы, прадугледжаныя праграмай на 2019 г., па раёне выконваюцца, за выключэннем паказчыка па выдзяленні субсідый і навучанні беспрацоўных грамадзян.

Выкананне Дэкрэта №3

Рэалізацыя Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» накіравана на стымуляванне працоўнай занятасці і самазанятасці, падтрымку прадпрымальніцкай ініцыятывы, забеспячэнне легалізацыі працоўнай дзейнасці.

У раёне працуе пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па са­дзейнічанні занятасці насельніцтва.

Асноўную ўвагу камісія надае інфармацыйнай рабоце з грамадзянамі, ажыццяўляе аказанне кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі грамадзянам па пытаннях працаўладкавання на наяўныя вакансіі, арганізацыі самазанятасці, аб парадку аднясення грамадзян да катэгорый не занятых у эканоміцы.

Усяго за 9 мес. бягучага года ў камісію для пацвярджэння сваёй занятасці і за тлумачэннямі заканадаўства звярнулася 178 грамадзян: 4 з іх за садзейнічаннем у працаўладкаванні, 3 грамадзян накіраваны ў органы працы для працаўладкавання, з іх 2 зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных, 1 адмовіўся ад рэгістрацыі. З зарэгістраваных 1 чалавек працаўладкаваны і 1 працягвае знаходзіцца на ўліку ў аддзеле занятасці. 1 грамадзянін накіраваны да наймальніка для працаўладкавання на пастаянную работу.

На пасяджэннях камісіі былі разгле­джаны 3 цяжкія жыццёвыя сітуацыі па стане здароўя. Прыняты рашэнні аб вызваленні ад аплаты паслуг з пакрыццём выдаткаў на пэўныя тэрміны ў залежнасці ад сітуацыі.

У выніку ў дачыненні да грамадзян камісія прыняла 1457 рашэнняў аб прызнанні іх «занятымі ў эканоміцы» на падставе прадастаўленых дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць.

У 2019 г. штоквартальна фарміруюцца спісы працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы і аплачваюць паслугу за гарачае водазабеспячэнне з поўнай кампенсацыяй выдаткаў: на 5 сакавіка – 63 чалавекі, на 5 мая – 56 чалавек, на 5 жніўня – 51 чалавек, на 5 лістапада – 60 чалавек (49 уласнікі і 11 сумесна пражываючыя).

У выніку сумеснай работы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама і іншых ведамстваў і структур па рэалізацыі мер палітыкі занятасці ў раёне захоўваецца стабільная сітуацыя на рынку працы. Забяспечваецца прыняцце максімальных мер па садзейнічанні занятасці насельніцтва, стварэнні новых працоўных месц і працаўладкаванні грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы.

Падрыхтавала Алена Ермакова, «НЖ»