Медыцынскі практыкум прайшоў у лагеры “Следапыт” Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Медыцынскі практыкум прайшоў у лагеры “Следапыт” Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Медыцынскі практыкум прайшоў у лагеры “Следапыт” Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

28 июня 2020 964

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ў перыяд работы летняга аздараўленчага лагера наладжана цеснае супрацоўніцтва са Уселюбскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі. Медработнікі амбулаторыі перыядычна праводзяць з выхаванцамі лагера медыцынскія практыкумы. Першы практыкум быў прысвечаны захаванню правіл асабістай гігіены ў перыяд эпідэміялагічнай сітуацыі.

Пад пільным кантролем медработніка выхаванцы ўдасканальвалі свае ўменні карыстацца дазатарам, маскамі, мыць рукі.

Асаблівую цікавасць выхаванцы праявілі да медпрактыкума па бяспечным выманні кляшчоў. Дзеці з вялікай цікаўнасцю назіралі за працэсам здабывання кляшча з дапамогай спецыяльнага прыстасавання. А савет медработніка па набыцці такога прыстасавання і захоўвання яго ў аптэчцы – узялі сабе на ўзбраенне.




Кожны раз дзеці з нецярпеннем чакаюць новай сустрэчы з медперсаналам амбулаторыі, а многія нават ужо ўяўляюць сябе ў ролі медыка і мараць стаць ім.

Таццяна Якубоўская,

намеснік дырэктара лагера “Следапыт”