Лета з карысцю праходзіць у вучняў Пятрэвіцкай школы

Лета з карысцю  праходзіць у вучняў Пятрэвіцкай школы

Лета з карысцю праходзіць у вучняў Пятрэвіцкай школы

22 июля 2020 1173

Перад пачаткам канікул у бацькоў заўсёды ўзнікае важнае пытанне: чым жа будзе занята дзіця? Будзе сядзець у тэлефоне, у абдымку з тэлевізарам або правядзе канікулы цікава і з карысцю? Адказ відавочны для тых, хто аддае дзіця ў аздараўленчы лагер.

На жаль, скончылася летняя змена лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Самацветы» Пятрэвіцкай школы. Кожны дзень выхаванцаў лагера быў напоўнены яркімі эмоцыямі, якія надоўга застануцца ў дзіцячай памяці. Для школьнікаў расчынілі свае дзверы: майстэрні «Дзяцінства», «Пазітыву», «Творчая» , «Бяспекі», «Ветлівай і культуры», «Прафесій», «Алімпійская» і іншыя.

alt alt alt alt alt alt alt alt alt

Актыўны адпачынак, свежае паветра, збалансаванае харчаванне – вось залог паспяховых канікулаў! Але лета працягваецца… І, значыць, працягваюцца гульні, песні, забавы ...

Наталля Юшкевіч,

бібліятэкар Пятрэвіцкага дз/с - СШ