Лета ў вучняў Уселюбскай школы атрымалася працоўным

Лета ў вучняў Уселюбскай школы атрымалася працоўным

Лета ў вучняў Уселюбскай школы атрымалася працоўным

24 июня 2020 946

Ужо не першы год вучні нашай установы адукацыі прымаюць удзел у рэалізацыі праекта часовай працоўнай занятасці вучнёўскай моладзі. Для падлеткаў гэта выдатны спосаб далучыцца да грамадска-карыснай працы, атрымаць працоўныя навыкі, палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт, а таксама весела правесці вольны час з сябрамі.



У гэтым годзе другаснай працоўнай занятасцю ахоплена 7 юнакоў і дзяўчат. Уся працоўная дзейнасць строга рэгламентуецца. З кожным падлеткам заключаны працоўны дагавор, згодна з якім яны атрымаюць заработную плату. Такім чынам, ёсць стымул працаваць, і многія пачынаюць рэальна ўсведамляць цану кожнага заробленага асабістай працай рубля. 



А наперадзе яшчэ столькі цікавага і карыснага. І кожны надоўга запомніць хвалюючы момант, калі ён   атрымаў першы працоўны дакумент – працоўную кніжку.


Ірына Радзюк,

кіраўнік арганізацыі часовай занятасці вучнёўскай моладзі

Уселюбскага д/с-СШ