Ключык у цікавы свет ведаў. Школа дашкалят працуе ў сярэдняй школе №3 Навагрудка

Ключык у цікавы свет ведаў. Школа дашкалят працуе ў сярэдняй школе №3 Навагрудка

Ключык у цікавы свет ведаў. Школа дашкалят працуе ў сярэдняй школе №3 Навагрудка

02 марта 2021 894

Кожным суботнім ранкам дзверы нашай школы адчыняюцца для самых маленькіх, самых здольных, самых дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта – нашы будучыя вучні. З пяшчотай і хваляваннем я, настаўніца з 35-гадовым педагагічным стажам, чакаю іх у кабінеце, як на першы ўрок у жыцці.

Яны вучні асобыя, такія розныя, непасрэдныя, але ў адным вельмі падобныя – усе імкнуцца зразумець, што такое школа, вучоба, веды, чаму так важна быць адукаваным. Гэты ключык у цікавы школьны свет прапануе маленькім вучням незвычайная школа ранняга развіцця “Пазнавайка”. Яна дае магчымасць шасцігодкам падрыхтавацца і адаптавацца псіхалагічна да навучання ў 1 класе. У час заняткаў у школе дашкалят пануе камфорт, увага, клопат пра маленькіх чалавечкаў.

         Мне, як педагогу важна зацікавіць сваіх будучых вучняў. З вялікай адказнасцю рыхтуюся да кожнай сустрэчы.Выкарыстоўваю на занятках, якія праходзяць у форме гульні, мульціборд, камп’ютары і сучаснае вучэбнае абсталяванне. Арганізую экскурсіі ў музычную, харэаграфічную, спартыўную залу, дзе займаюцца вучні школы танцамі, вакалам, дзейнічаюць спартыўныя секцыі, адбываюцца спаборніцтвы. Маім шасцігодкам вельмі падабаецца адгадваць загадкі, знаёміцца з літарамі, слухаць казкі і апавяданні, глядзець і абмяркоўваць мультфільмы і відэаролікі.

         У пошуку новых уражанняў, розных спосабаў дзеяння, адказаў на пытанні, якія ўзнікаюць у вырашэнні праблемных сітуацый, дзецям прывіваецца самастойнасць, ініцыятыўнасць, адказнасць. Яны вучацца выконваць правілы паводзін на вучэбных занятках, прывыкаюць больш кантраляваць сябе. І кожны раз заўважаю, што будучыя вучні становяцца больш зацікаўленымі   вынікамі сваёй працы.


         Бачу блеск і радасць у дзіцячых вачах. Працэс навучання і выхавання ў школе развіцця “Пазнавайка” выклікае ў шасцігодак толькі станоўчыя эмоцыі, і я ганаруся тым, што ствараю для гэтага ўсе ўмовы. Упэўнена, што агульныя намаганні нашай установы адукацыі, бацькоў будучых першакласнікаў і кампетэнтнасць настаўнікаў дапаможа зрабіць працэс падрыхтоўкі да школы псіхалагічна камфортным, якасным і матываваным.

Таццяна Пятрова,

настаўнік пачатковых класаў СШ №3 г.Навагрудка