Каму ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі?

Каму ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі?

Каму ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі?

22 августа 2020 1672

Пытанні ўстанаўлення пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь рэгулююцца Палажэннем аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 1993 г. № 185.

Права на пенсію за асаблівыя заслугі маюць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць пенсію па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» або пенсію за выслугу гадоў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і маюць асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь:

– якія атрымліваюць пенсію па ўзросце або за выслугу гадоў,

– па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.


Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца:

– Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы;

– грамадзянам, узнагароджаным ордэнамі Айчыны трох ступеняў, ордэнамі «За службу Радзіме» трох ступеняў, ордэнамі Славы трох ступеняў, ордэнамі Працоўнай Славы трох ступеняў, ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» трох ступеняў;

– грамадзянам, узнагароджаным трыма і больш ордэнамі Рэспублікі Беларусь і (або) СССР;

– жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з наступных дзяржаўных узнагарод СССР ці Рэспублікі Беларусь: ордэнам Маці, медалём «Медаль мацярынства», ордэнам «Мацярынская слава», ордэнам «Маці-гераіня»;

– грамадзянам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, БССР ці СССР (народны, заслужаны);

– лаўрэатам Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, БССР, Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР;

– пераможцам і прызёрам Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіёнам свету і Еўропы  і інш.

Пенсія за асаблівыя заслугі не ўстанаўліваецца грамадзянам, якія маюць судзімасць.

Пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь устанаўліваецца Камісіяй на падставе хадайніцтваў, якія узбуджаюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамамі, кіруючымі органамі рэспубліканскіх грамадскіх і рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў (саюзаў) з улікам меркавання працоўнага калектыву, у якім працаваў грамадзянін.

Пенсія за асаблівыя заслугі ўстанаўліваецца ў памеры атрыманай пенсіі, прызначанай у адпаведнасці з пенсіённым заканадаўствам або заканадаўствам аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь, і павышэння за асаблівыя заслугі. Памер павышэння за асаблівыя заслугі вызначаецца камісіяй у кожным канкрэтным выпадку з улікам заслуг грамадзяніна, якому ўстанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі, і не можа перавышаць 250 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Па ўсіх пытаннях можна атрымаць кансультацыю ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на асабістым прыёме або па тэл. 2-05-12.

Я. Драчылоўская,

начальнік аддзела пенсіённага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама