Праваслаўныя святы і памятныя дні
Вялікія святы
2 мая – Уваскрэсенне Гасподняе (Вялікдзень).
Двунадзясятыя святы
7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова
19 студзеня – Хрышчэнне Гасподняе (Святое Богаяўленне)
15 лютага – Стрэчанне Гасподняе
7 красавіка – Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
25 красавіка – Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная нядзеля)
10 чэрвеня – Узнясенне Гасподняе
20 чэрвеня – Дзень Святой Тройцы (Пяцідзясятніца)
19 жніўня – Праабражэнне Гасподняе
28 жніўня – Успенне Прасвятой Багародзіцы
21 верасня – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы
27 верасня – Узвіжанне Крыжа Гасподняга
4 снежня – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.
Недвунадзясятыя святы
14 студзеня – Абразанне Гасподняе
7 ліпеня – Нараджэнне Іаана Прадцечы
12 ліпеня – Дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла
11 верасня – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы
14 кастрычніка – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Дні асобага памінання памерлых
6 сакавіка – субота мясапусная (паўсюдная бацькоўская)
27 сакавіка – субота 2-й сядміцы Вялікага посту
3 красавіка – субота 3-й сядміцы Вялікага посту
10 красавіка – субота 4-й сядміцы Вялікага посту
9 мая – Памінанне спачылых воінаў
11 мая – Радаўніца
19 чэрвеня – субота Траецкая.
Царкоўныя пасты
Шматдзённыя
15 сакавіка-1 мая – Вялікі пост
28 чэрвеня-11 ліпеня – Пятроў пост (Апостальскі)
14-27 жніўня – Успенскі пост
28 лістапада-6 студзеня – Калядны пост.
Аднадзённыя
18 студзеня – Водахрышчанская куцця
11 верасня – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы
27 верасня – Узвіжанне Крыжа Гасподняга.
Суцэльныя сядміцы /тыдні, у якіх няма посту ў сераду і пятніцу/
7-17 студзеня – Святкі
22-27 лютага – Мытара і фарысея
8-14 сакавіка – Масленіца
3-8 мая – Велікодная сядміца
21-27 чэрвеня – Траецкая сядміца.
Каталіцкія ўрачыстасці, святы і памятныя дні
Непераходныя ўрачыстасці
1 студзеня – Святой Багародзіцы Дзевы Марыі
6 студзеня – Богаяўленне (Дзень Трох цароў)
2 лютага – Стрэчанне Гасподняе
19 сакавіка – Дзень Святога Язэпа, абручніка Панны Марыі
25 сакавіка – Дабравешчанне Панны Марыі
24 чэрвеня – Нараджэнне Святога Яна Хрысціцеля
29 чэрвеня – Дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла
6 жніўня – Перамяненне Гасподняе
15 жніўня – Успенне Панны Марыі
8 верасня – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы
14 верасня – Узвіжанне Крыжа Гасподняга
29 верасня – Дзень Святога Міхала Арханёла, заступніка Навагрудка
1 лістапада – Дзень усіх святых
8 снежня – Дзень нявіннага Зачацця Дзевы Марыі
25 снежня – Нараджэнне Хрыстова.
Пераходзячыя ўрачыстасці
10 студзеня – Хрышчэнне Гасподняе
28 сакавіка – Уваход Гасподні ў Іерусалім (Пальмавая нядзеля)
4 красавіка – Уваскрэсенне Гасподняе (Вялікдзень)
13 мая – Ушэсце Хрыстова
23 мая – Спасланне Святога Духа (Пяцідзясятніца)
30 мая – Дзень Святой Тройцы
3 чэрвеня – Найсвяцейшае Цела і Кроў Хрыста
11 чэрвеня – Найсвяцейшае Сэрца Езуса.
Памятныя дні
12 чэрвеня – Нявіннае Сэрца Дзевы Марыі
26 ліпеня – Святыя Іаакім і Ганна, бацькі Найсвяцейшай Панны Марыі
7 кастрычніка – Найсвяцейшая Дзева Марыя Ружанца
2 лістапада – Дзень памінання памерлых
21 лістапада – Увядзенне Багародзіцы ў храм.
Пасты і посныя дні:
17 лютага–3 красавіка – Вялікі пост
28 лістапада–24 снежня – Адвент.
Мусульманскія памятныя даты і святы (1442-1443 гг. па хіджры)
18 лютага (з чацвярга на 1-ю пятніцу раджаба) – Ноч Рагайб – жаніцьба бацькоў Прарока Мухамада (мір яму)
10 сакавіка (26/27 раджаба) – Ноч Мірадж – узнясенне Прарока Мухамада (мір яму) да Алаха
27 сакавіка (14/15 шаабана) – Лейлят аль-Бараа – Ноч ачышчэння ад грахоў
13 красавіка (1 рамадана) – пачатак посту (Ураза)
8 мая (26/27 рамадана) – Лейлят-аль-Кадр – Ноч прадвызначэння
13 мая (1-3 шавваля) – Свята разгавення – Ураза-байрам (Ід аль-Фітр)
19 ліпеня (9 зуль-хіджа) – дзень Арафа – стаянне паломнікаў у даліне гары Арафа
20 ліпеня (10–13 зуль-хіджа) – Свята ахвярапрынашэння – Курбан-байрам (Ід аль-Адха)
9 жніўня (1 мухаррама) – пачатак Новага 1443 года ад Хіджры Прарока (мір яму)
18 жніўня (10 мухаррама) – Ашура – Дзень памінання прарокаў і пасланнікаў Алаха (мір ім)
17 кастрычніка (11/12 рабі аль-авваля) – Маўлід ан-Набі – Дзень нараджэння Прарока Мухамада (мір яму).
Дні памяці на мізарах Беларусі:
24 красавіка – Некрашунцы, 18 красавіка – Новая Мыш, 1 мая – Сандыкаўшчызна, 8 мая – Смілавічы, 15 мая – Скідаль, 29 мая – Ляхавічы, Відзы, Копыль, 30 мая – Слонім, 5 чэрвеня – Лоўчыцы, Мір, 19 чэрвеня – Асмолава, 26 чэрвеня – Амбрасовічы, Гарадзішча, 3 ліпеня – Узда, 10 ліпеня – Арда, 17 ліпеня – Ластаі, Альковічы, 24 ліпеня – Докшыцы, 6 жніўня – Іўе, 14 жніўня – Яковішкі, Даўбуцішкі, 21 жніўня – Мядзель, 3 верасня – Мінск.
Фота "НЖ" і з адкрытых крыніц