Інтэрактыўны ўрок-медыяпадарожжа «Сімвалы Беларусі» прайшоў у Навагрудскай раённай бібліятэцы

Інтэрактыўны ўрок-медыяпадарожжа «Сімвалы Беларусі» прайшоў у Навагрудскай раённай бібліятэцы

Інтэрактыўны ўрок-медыяпадарожжа «Сімвалы Беларусі» прайшоў у Навагрудскай раённай бібліятэцы

15 марта 2021 938

Дзень Канстытуцыі – адно са значных святаў Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод 15 сакавіка. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з’яўляецца галоўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Канстытуцыя – гэта дакумент, які адлюстроўвае асноўныя нашыя правы, свабоды і абавязкі, якія мы ўсе павінны ведаць і выконваць.

Інтэрактыўны ўрок-медыяпадарожжа «Сімвалы Беларусі» прайшоў у
Навагрудскай раённай бібліятэцы для вучняў 11 прававога класа сярэдняй школы №3. Было прадстаўлена звыш 100 найбольш значных падзей, этнаграфічных прадметаў, фактаў у гісторыі і сучаснасці нашай краіны, дзякуючы якім яе ведаюц і цэняць, і якія сталі сімваламі незалежнай Беларусі.

alt alt alt alt alt
У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі арганізавана кніжная выстаўка «Законы, па якіх мы жывем», на якой прадстаўлены Асноўны Закон, кнігі, якія знаёмяць з цікавымі фактамі Асноўнага Закона, структурай , зместам, зменамі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таксама прадстаўлены новыя грамадска-палітычныя перыядычныя выданні.

Падчас урока вучні расказалі пра знакавыя і ўнікальныя беларускія сімвалы. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

Святлана Чубрык,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай ЦРБ