Імя яму - Настаўнік

Імя яму - Настаўнік

Імя яму - Настаўнік

01 октября 2021 822
Настаўнік - гэта той чалавек, які на ўсё жыццё пакіне след у душах дзяцей, стане прыкладам па жыцці.

Сонечным кастрычніцкім ранкам з асаблівым настроем і душэўным хваляваннем спяшаліся вучні ў сцены роднай школы, каб перадаць любоў і падзяку сваім настаўнікам у дзень прафесійнага свята. Да гэтага дня яны рыхтаваліся сур’ёзна, адказна і з творчым запалам.
Утульна, па-асенняму, у фае школы размясцілася фотазона «На школьных хвалях», дзе кожны вучань змог пакінуць на доўгую памяць фотаздымак са сваім любімым настаўнікам, альбо «прымераць» на сябе роль настаўніка і нават дырэктара школы.

Музычная праграма «Для Вас», складзеная вучнямі па заяўках настаўнікаў, задавала настрой на ўвесь дзень.

Традыцыйна ў школе быў арганізаваны Дзень самакіравання, які дазволіў вучням старэйшых класаў паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка, адчуць адказнасць і складанасці настаўніцкай працы, а магчыма, і вызначыцца з будучай прафесіяй . І з гэтай задачай рабяты справіліся паспяхова.


У рамках святочнага дня адбыўся майстар-клас з прадстаўнікамі педагагічных дынастый, настаўнікамі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, выдатнікамі адукацыі Санько Н.К. і Сурага Т.М.

Тамара Мікалаеўна, выпускніца Валеўскай сярэдняй школы, абрала прафесію сваёй маці, якая працавала настаўнікам матэматыкі, і расказала аб шчаслівых гадах дзяцінства, праведзеных у сценах Валеўскай школы, аб яе традыцыях, аб настаўніках – прафесіяналах і выпускніках, якія сталі аўтарамі гісторыі ўстановы адукацыі.

Першы свой урок у ролі практыканткі яна правяла таксама ў роднай школе, у якую пасля заканчэння ўніверсітэта прыехала працаваць настаўнікам гісторыі.

Нэля Канстанцінаўна расказала пра свой педагагічны шлях, з якога 34 гады працавала дырэктарам школы, аб тым, якім жыццём жыла Валеўская школа і колькі таленавітай моладзі атрымала тут пуцёўку ў дарослае жыццё.

У форме дыялогу пакаленняў з выпускнікамі школы быў намаляваны вобраз школы і настаўніка ХХІ стагоддзя.

На гэтым свята не скончылася. Па-святочнаму аформленая зала размясціў сваіх гасцей за ўтульнымі столікамі для трансляцыі відэавіншаванняў, падрыхтаваных вучнямі школы, а таксама канцэртнай праграмы «Вялікі перапынак».

Як на сапраўдным вялікім перапынку, забурліла школьнае жыццё, поўнае шчасця і радасці, гумару і песень, а побач, як заўсёды, былі Настаўнікі і вучні – вечныя складальнікі сваёй альма-матар, імя якой Валеўская школа. Свята атрымалася!

Таўкач Людміла Мікалаеўна,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы