Гасцёўня «Беларуская нацыянальная кухня» прайшла ў сярэдняй школе №4 г.Навагрудка

Гасцёўня «Беларуская нацыянальная кухня» прайшла ў сярэдняй школе №4 г.Навагрудка

Гасцёўня «Беларуская нацыянальная кухня» прайшла ў сярэдняй школе №4 г.Навагрудка

02 Марта 2020 388

Кожны чалавек павінен паважаць родную мову, ведаць і шанаваць гісторыю, традыцыі і культуру свайго народа. Дарэчы, нацыянальная кухня з’яўляецца неад’емнай часткай культуры любога народа. Дранікі, клёцкі, бабка, каўбаска-вантробка, сала, бліны, наліснікі, верашчака, галушкі, квас, бярозавы сок… 26 лютага вучні сярэдняй школы №4 «адчулі» непаўторны смак роднай мовы падчас гасцёўні «Беларуская нацыянальная кухня».

Тыдзень беларускай мовы ў школе быў насычаны шматлікімі мерапрыемствамі, якія пашырылі веды кожнага вучня аб роднай мове, гісторыі і культуры беларускага народа. Музычна-літаратурная кампазіцыя «І песню родную люблю я», сустрэча з паэтам, гісторыкам, дырэктарам дома-музея Адама Міцкевіча Мікалаем Гайбам, фаер-фэст «У любімай мове роднай, наскай, ах, якія словы…», конкурс чытальнікаў «Гучы, беларускае слова», інтэрактыўныя гульні «Кнігі-юбіляры-2020», «Пісьменнікі-юбіляры» і інш. – з вуснаў педагогаў і вучняў школы гучалі толькі прыгожыя мілагучныя родныя словы.

alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt
Але, як адзначыла большасць школьнікаў, самым запамінальным і, галоўнае, самым смачным стала гасцёўня «Беларуская нацыянальная кухня». Вучні 5-11 класаў падрыхтавалі прэзентацыю страў нацыянальнай кухні, падзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання, а таксама далі ўсім прысутным іх прадэгуставаць.


Цудоўнае мерапрыемства… Беларуская нацыянальная кухня вельмі смачная і разнастайная, – дзеліцца ўражаннямі вучань 6 «Б» класа Глеб Маляйковіч.Я паспрабаваў амаль усе стравы, якімі нас частавалі падчас гасцёўні. Асабліва спадабаліся дранікі са смятанай. Дранікі – гэта мая любімая страва. Я з малодшай сястрычкай часта просім маму іх прыгатаваць нам.

Юныя «шэф-повары» ўстановы адукацыі расказалі, што своеасаблівай «настольнай кнігай» у падрыхтоўцы да мерапрыемства яны могуць назваць паэму «Новая зямля» Якуба Коласа. Сапраўды, радкі з твора неаднаразова ўзгадваліся падчас прэзентацыі страў. І гэта невыпадкова: паэму «Новая зямля» часта называюць «энцыклапедыяй беларускай кухні», у ёй аўтар шмат піша як снедалі, абедалі, частаваліся яго героі ў будні і святы.

Асабіста мне ў сэрца запалі наступныя словы Я.Коласа: «Ніякае   багацце людзей не бывае даражэйшым   за іх родную мову».

На самай справе, нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў – вялікі нацыянальны скарб. Няхай жа нашы родныя словы, традыцыі нашага народа жывуць і на кухні гаспадынь, і на вялікай сцэне як у будні, так і ў святы!

Яна Карачан, «НЖ-media»

Фота аўтара