Дзеці і выхавальнікі Нягневіцкага яслей-сада ўдзельнічаюць у інфармацыйнай кампаніі “Папярэдзім ДТЗ з удзелам дзяцей разам”

Дзеці і выхавальнікі Нягневіцкага яслей-сада ўдзельнічаюць у інфармацыйнай кампаніі “Папярэдзім ДТЗ з удзелам дзяцей разам”

Дзеці і выхавальнікі Нягневіцкага яслей-сада ўдзельнічаюць у інфармацыйнай кампаніі “Папярэдзім ДТЗ з удзелам дзяцей разам”

22 Ноября 2020 178

У рамках рэалізацыі абласной прафілактычнай праграмы “Шанс кожнаму” дзеці і выхавальнікі спецыяльнай групы з ЦПМ Нягневіцкага яслі-сада прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, што праходзіць на Навагрудчыне “Папярэдзім ДТЗ з удзелам дзяцей разам” і правялі акцыю “Засвяціся ў цемры”. Не сакрэт, што цёмная дарога небяспечная і поўная нечаканасцяў, тым больш, для дзяцей пешаходаў. Не малаважным фактам для зніжэння аварыйнасці ў цёмны час сутак з’яўляецца выкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў на вопратцы.

Каб замацаваць і ўзбагаціць веды дзяцей аб прызначэнні святлоадбівальных элементаў, замацаваць элементарныя веды аб правілах дарожнага руху з выхаванцамі былі праведзены гутаркі “Святлоадбівальнік-навошта ты нам?”, “Правілы для пешаходаў”.

З дашкольнікамі чыталі і завучвалі вершы пра святлоадбівальнікі: “Мне мама купіла простую цацку”, “Цуда-светлячок”, “Мама флікер мне купіла”, “Калі сонейка не свеціць”; уважліва прачыталі і абмеркавалі казку Віктара Кудлачова “Страчаны флікер”.


Дзеці паказвалі, якія святлоадбівальнікі ў іх ёсць на вопратцы.


У прыёмнай бацькі змаглі азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі па папярэджанні ДТЗ: літаратурай, дыдактычнымі гульнямі, лэпбукам.


Паколькі, у складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы бацькі не могуць збірацца разам на кансультацыі, педагогамі былі выраблены буклеты “Увага, флікер!”, “Флікер – ратуе жыццё” і агітацыйныя лісты “Святлоадбівальныя элементы як прафілактыка ДТЗ”, якія былі ўручаны кожнаму з бацькоў.


Бацькі мелі магчымасць браць матэрыялы дадому, у спакойнай абстаноўцы азнаёміцца з іх зместам.

Спадзяёмся, то праведзеная акцыя дапамагла звярнуць увагу бацькоў на адказнае выкананне правілаў дарожнага руху, на неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў на дзіцячай вопратцы з мэтай забеспячэння бяспекі сваіх дзяцей. 

Святлана Міхалкевіч,

выхавальнік Нягневіцкага яслей-сада