Знаёмства з новай прававой літаратурай прайшло ў інтэрактыўным фармаце

Знаёмства з новай прававой літаратурай прайшло ў інтэрактыўным фармаце

Знаёмства з новай прававой літаратурай прайшло ў інтэрактыўным фармаце

18 ноября 2019 1506

У Навагрудскай раеннай бібліятэцы прайшоў дзень інфармавання «Новая прававая літаратура». У чытальнай зале можна было пазнаеміцца з кніжнымі юрыдычнымі навінкамі, навукова-папулярнымі і вучэбнымі выдання, тэматычнымі часопісамі. Бібліятэкары інфармавалі чытачоў пра навацыі заканадаўства, засяроджвалі ўвагу на найбольш актуальных момантах. Актыўны ўдзел у мерапрыемсве прынялі вучні прававога 10 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка – удзельнікі сумеснага праекта бібліятэкі і школы «Ведаць закон змоладу».

Не кожны грамадзянін задумваецца, штозвыклыя штодзённыя дзеянні дасканала ўрэгуляваны нормамі права. Так, напрыклад, прачнуўшыся раніцай, уключыўшы ў кватэры святло, ваду, паставіўшы на пліту чайнік, чалавек рэалізуе палажэнні грамадзянска-прававых дагавораў на электра-, газа- і водазабеспячэнне; набываючы талон на праезд у аўтобусе, – заключае дагавор перавозкі; купляючы прадукты харчавання ў магазіне, – заключае дагавор куплі-продажу. Нягледзячы на відавочную прастату гэтых дзеянняў, яны рэгламентаваны аб'ёмнымі нарматыўна-прававымі актамі.

Беларускае заканадаўства развіваецца вельмі дынамічна. У дзеючыя нарматыўна-прававыя акты ўносяцца змены. Прымаюцца новыя законы. Юрыдычныя веды могуць спатрэбіцца заўсёды, менавіта яны даюць чалавеку магчымасць адчуваць сябе ўпэўнена ў спрэчных сітуацыях. Бо час ад часу нам даводзіцца сутыкацца з сітуацыямі, у якіх неабходна абараняць свае правы і ўмець правільна аргументаваць свае дзеянні або абгрунтоўваць просьбы, прэтэнзіі, патрабаванні. У такім выпадку трэба звярнуцца да юрыдычнай літаратуры, да тэкстаў кодэксаў Рэспублікі Беларусь, а таксама да паартыкульных тлумачэнняў і каментарыяў з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў.

Са студзеня 2020 года ўступяць у сілу змены ў Жыллёвы і Працоўны кодэксы Беларусі (1 і 28 студзеня адпаведна). Дарэчы, пазнаёміцца з заканадаўчымі першакрыніцамі, а менавіта з новымі рэдакцыямі кодэксаў можна ўжо зараз у чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі або скарыстацца сэрвісам інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон».


Мерапрыемства наведалі вучні 10-га прававога класа – удзельнікі сумеснага праекта бібліятэкі і школы «Ведаць закон змоладу». Знаёмства з новай юрыдычнай літаратурай прайшло ў інтэрактыўным фармаце. Чатырнаццаць прававых навінак былі схаваны пад нумарамі, а правільна іх адгадаць і раскрыць можна было дзякуючы падказкам.

Безумоўна, асноўным законам дзяржавы з’яўляецца Канстытуцыя, якая замацоўвае асновы прававога статусу дзяржавы, яго органаў і асобы. А Кодэксы ў сваю чаргу рэгулююць найбольш падобныя галіны грамадскіх адносін і забяспечваюць найбольш поўнае прававое рэгуляванне пэўнай сферы грамадскіх адносін. Юныя чытачы знаёміліся са сферай дзеяння вызначанага кодэкса. Дарэчы, на дадзены момант у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 25 кодэксаў.

Вучні адгадвалі выданне за выданнем, набываючы тым самым новыя веды пра розныя галіны права Рэспублікі Беларусь, пра кодэксы і законы нашай дзяржавы. Пазнавальнай атрымалася інтэлектуальная гульня «Юрыдычная азбука», якая дазволіла праявіць і замацаваць веданне спецыяльных прававых тэрмінаў і азначэнняў.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася і тэма прафілактыкі наркаманіі. У бібліятэцы дзейнічае тэматычныя кніжная выстаўка, дзе асобна прадстаўлена мастацкая літаратура, якая асвятляе праблему наркаманіі. Юнакі і дзяўчаты змаглі адчуць сябе ў пэўным сэнсе заканатворцамі па гэтай тэме, выконваючы творчае заданне «СТОП – наркотыкам!». Творчы працэс суправаджаўся сур’ёзнымі юнацкімі развагамі і сапраўдным дыялогам. Створаныя работы дапоўнілі прафілактычны бібліятэчны квілт «Будучыня без наркотыкаў».

Наогул, дзень інфармацыі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і творчай актыўнасці. Спадзяёмся, што для нашых чытачоў прадстаўленая інфармацыя была карыснай, а ўсіх, хто не паспеў наведаць мерапрыемства, запрашаем пазнаёміцца з новай юрыдычнай літаратурай у Навагрудскай раённай бібліятэцы.

 

Святлана Чубрык,

галоўны бібліёграф

ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»