Дырэктарам ААТ «Уселюб» назначаны Алег Шумскі

Дырэктарам ААТ «Уселюб» назначаны Алег Шумскі

Дырэктарам ААТ «Уселюб» назначаны Алег Шумскі

02 марта 2021 1213

З 19 лютага на пасаду дырэктара ААТ «Уселюб» назначаны Алег Сяргеевіч ШУМСКІ.

Алег Сяргеевіч Шумскі ўраджэнец Навагрудчыны. Нарадзіўся 21 ліпеня 1986 года ў в Ла­дзенікі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «агранамія», а ў 2012 годзе ў гэтай жа ўстанове адукацыі атрымаў дыплом па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

Працоўны шлях Алег Шумскі пачаў пасля заканчэння Наварудскага аграрнага каледжа ў 2005 годзе памочнікам кіраўніка раслінаводчага ўчастка ААТ «Ладзенікі» Навагрудскага раёна, з 2007 па 2014 гады працаваў кіраўніком раслінаводчага ўчастка ЗАТ «Гарадзечна» Навагрудскага раёна, затым быў назначаны на пасаду галоўнага агранома.

У 2015 годзе перайшоў на працу ў філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт» намеснікам дырэктара па вытворчасці, затым быў назначаны дырэктарам гэтай сельгасарганізацыі.

З 2017 па 2021 гады А.С. Шумскі працаваў намеснікам кіраўніка па вытворчасці ААТ «Гара­дзечна».

У студзені 2021 года перайшоў на працу ў ААТ «Уселюб» на пасаду намесніка дырэктара, дзе і працаваў да назначэння дырэктарам гэтай сельгасарганізацыі.

І. БАЧЫНСКАЯ,

начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.