Дружная кампанія выхаванцаў Нягневіцкага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці пасадзіла саджанцы дрэў

Дружная кампанія выхаванцаў Нягневіцкага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці пасадзіла саджанцы дрэў

Дружная кампанія выхаванцаў Нягневіцкага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці пасадзіла саджанцы дрэў

09 мая 2020 1238

Вясна. Часу для пасадкі саджанцаў застаецца мала, неабходна каб саджанцы за лета паспелі прыжыцца на новым месцы і ў поўнай гатоўнасці маглі сустракаць зіму. На заклік далучыцца да пасадкі дрэў у Год малой радзімы, а таксама да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з радасцю адгукнуліся выхаванцы Нягневіцкага ДЦРД.

Колькі задавальнення ад гэтага карыснага занятку! Дружная кампанія, чыстае паветра, спеў птушак, цудоўнае сонечнае надвор’е і ўсведамленне таго, што праз дзясятак гадоў вырасце з саджанца сапраўднае дрэва, надавалі сіл. І гэта выдатна, калі дзіця, стаўшы дарослым, зможа сказаць: “Гэта дрэва пасадзіў я сам". Дрэўцы пасаджаныя імі будуць радаваць шматлікія пакаленні іншых дзетак, якія будуць наведваць наш дзіцячы сад.


Кожны выхаванец ведае, што азеляненне планеты – вельмі важная справа. А само дрэва – сімвал міру, напамін пра далікатнасць прыроды і неабходнасць яе абароны, таму працавалі ўсе з вялікім энтузіязмам і нават захапленнем, бо многія з іх саджалі дзіўнай прыгажосці дрэва ўпершыню.


Удзельнікі акцыі вераць, што пасаджаныя імі саджанцы прыжывуцца і будуць радаваць сваёй прыгажосцю. Так, агульнымі намаганнямі ўнесены ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя роднага краю.

 

Вольга Война,

настаўнік-дэфектолаг