Для мужчын – у Навагрудку, для моладзі – ва Уселюбе. Рэкалекцыі прайшлі ў каталіцкіх парафіях Навагрудчыны

Для мужчын – у Навагрудку, для моладзі – ва Уселюбе. Рэкалекцыі прайшлі ў каталіцкіх парафіях Навагрудчыны

07 сентября 2019 1038

27-31 жніўня адбыліся рэкалекцыі для міністранатаў лідскай парафіі Святой Сям’і. Амаль 20 юнакоў сабраліся ў аг. Уселюб пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Скубы, каб засяродзіцца над сваім жыццём і набрацца духоўных сіл перад новым навучальным i катэхетычным годам.

Кожны дзень у праграме былі канферэнцыя, разважанне ў групах разам з семінарыстамі і старэйшымі міністрантамі над Святым Пісаннем і засяроджванне над хвалюючымі пытаннямі, малітвы Вяночка да Божай Міласэрнасці і Ружанца. Галоўным пунктам дня была Святая імша.





23-25 жніўня ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для мужчын. На іх сабраліся 27 чалавек з Гродна, Навагрудка, Ліды, Мінска, а таксама ўдзельнікі руху «Mужчыны святога Юзафа» ў Польшчы.

Як паведамляе інтэрнэт-старонка руху «Mужчыны святога Юзафа», рэкалекцыі праходзілі пад назвай «Эўхарыстыя ў маім жыцці. “Гэта чыніце на Маю памяць”». З канферэнцыямі выступаў пробашч парафіі ксёндз-доктар Юрый Жэгарын. Для ўсiх жадаючых былі арганізаваны экскурсіі па касцёлах Перамянення Пана і Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку. Таксама ўдзельнікі наведалі месца расстрэлу навагрудскіх сясцёр-мучаніц.





grodnensis.by