Беларуская мова – мелодыя сэрца. Гульня “Ведай родную мову” прайшла у сярэдняй школе №3 г.Навагрудка

Беларуская мова – мелодыя сэрца. Гульня “Ведай родную мову” прайшла у сярэдняй школе №3 г.Навагрудка

Беларуская мова – мелодыя сэрца. Гульня “Ведай родную мову” прайшла у сярэдняй школе №3 г.Навагрудка

22 Февраля 2021 117

З 15 па 20 лютага ў сярэдняй школе №3 г.Навагрудка прайшоў тыдзень беларускай мовы. З задавальненнем да тэматычных мерапрыемстваў далучыліся вучні 7 “А” класа, у якім прайшла гульня “Ведай родную мову”.

Падчас мерапрыемства вучні згадвалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, а таксама чыталі вершы ўласнага сачынення, разгадвалі красворды, успомнілі фанетычныя асаблівасці роднай мовы.

Пераможцай у конкурсе вершаў аб роднай мове стала Марцінкевіч Паліна, якая прэзентавала твор уласнага сачынення:

Пявучая родная мова,

Як быццам чароўная казка,

Бо кожнае простае слова,

Нібыта матуліна ласка.

Яна быццам з казкі скарбонка

Напоўнена мноствамі скарбаў,

З ёй у кнігах любая старонка

Мігціць палітраю фарбаў.

У фанетычным этапе конкурса згадваліся асаблівасці, якія адрозніваюць беларускую мову ад іншых моў: дзеканне і цеканне, аканне і яканне, падоўжаныя зычныя, прыстаўныя зычныя і галосныя, зацвярдзелыя гукі ж, ш, дж, ч, р і, канешне ж, гук і літара ў.

Самай цікавай для дзяцей стала рубрыка “Моўная скарбонка”, у якой вучням былі прапанаваны малюнкі розных прадметаў і з’яў рэчаіснасці, вучні падбіралі трапныя беларускія словы для кожнага малюнка. Вучні творча падышлі да выканання задання і паказалі сябе выдатнымі знаўцамі беларускай лексікі.

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З дапамогай мовы мы можам абменьвацца думкамі, выказваць свае жаданні, падтрымаць іншых людзей у хвіліны роспачы, падзяліцца радасцю.

Мова з’яўляецца і нашым мінулым, нашым гістарычным лёсам, і нашай сучаснасцю, і нашай будачыняй, таму што заўсёды прысутнічае з намі, яна наша сутнасць, свядомасць, душа і ў той жа час універсальны сродак, праз які мы ўспрымаем знешні свет, разумеем яго. Таму кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і захоўваць сваю мову. Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ведаць мову таго народа, на зямлі якога ты жывеш. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да багатай духоўнай і матэрыяльнай культуры гэтага працавітага і мудрага народа.

Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. З дапамогай мовы мы можам абменьвацца думкамі, выказваць свае жаданні, падтрымаць іншых людзей у хвіліны роспачы, падзяліцца радасцю.
Давайце рабіць гэта на роднай мове – гэта так цудоўна, сучасна і модна!

Каравай Дар’я,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Навагрудка