Аздараўленчы лагер “Зялёны патруль”, які працуе пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, жыве цікавым і насычаным жыццём

Аздараўленчы лагер “Зялёны патруль”, які працуе пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, жыве цікавым і насычаным жыццём

Аздараўленчы лагер “Зялёны патруль”, які працуе пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, жыве цікавым і насычаным жыццём

08 Июля 2020 298

Акрамя экалагічнай накіраванасці ў лагеры праводзіцца шмат мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні. 2 ліпеня, на пярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзяўчынкі і хлопчыкі ўсклалі кветкі да помніка загінулым пры вызваленні вёскі Валеўка. Аддалі даніну павагі ўсім жыхарам Валеўскага сельскага савета, жыццё якіх спыніла Вялікая Айчынная вайна.


У залах школьнага музея прайшоў урок памяці “Дзякуй за жыццё”. У ходзе лагернай змены быў рэалізаваны гісторыка-патрыятычны праект “Вялікі рэспект малой Радзіме”. Яго складнікам стала гульня-падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Дзеці наведалі былы маёнтак Чамброў, дзе жыла і выхоўвалася Барбара Маеўская, маці Адама Міцкевіча; наведалі і сямейную капліцу ўладальнікаў маёнтка, а потым, атрымалі заданні: карыстаючыся гістарычнымі выданнямі, размясціць фотаздымкі аб’ектаў тых часоў на мясцовасці.



Цікава прайшла квэст-гульня “Праз стагоддзі” на Радагошчанскай гары. Менавіта тут было самае першае пасяленне славян на Гродзеншчыне.

У час “Гістарычнай рэтраспектывы” мы пазнаёміля з гісторыяй храма Святых апосталаў Пятра і Паўла ў аграгарадку Валеўка. Гэта ўнікальны помнік гісторыі, архітэктуры і культуры не толькі Навагрудчыны, але і ўсёй Беларусі. Яна пабудавана з дрэва без адзінага цвіка 335 гадоў назад.


8 ліпеня 1944 года быў вызвалены горад Навагрудак і наша мясцовасць. У гэты дзень у лагеры прайшла акцыя “Мы памятаем…”.

Як адзначыў Прэзідэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка, ”…пакуль мы будзем ведаць дарогу да помнікаў нашых продкаў, вайны ў нас не будзе”.



Педагогі нашай установы адукацыі бачаць сваю задачу не толькі ў тым, каб аздаравіць дзяцей у лагеры, але і прыкласці ўсе намаганні, каб моладзь ведала гісторыю сваёй малой радзімы і пранясла любоў да яе праз усё дарослае жыццё.

Тамара Сурага,

выхавальнік лагера Валеўскага дз/с-СШ