Акцыя “Чырвоная стужка” прайшла ў Гарадзечненскай школе

Акцыя “Чырвоная стужка” прайшла ў Гарадзечненскай школе

Акцыя “Чырвоная стужка” прайшла ў Гарадзечненскай школе

02 декабря 2020 837

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень служыць напамінам пра неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ/СНІДу. Стужка колеру крыві  прысутнічае на эмблемах усіх арганізацый, звязаных з эпідэміяй. Гэта сімвал неабыякавасці, які заваяваў вялізную папулярнасць ва ўсім свеце.

У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, актывістамі пярвічнай арганізацыі БРСМ імя Мікалая Шуляка Гарадзечненскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, была праведзена акцыя “Чырвоная стужка”.


Мэта акцыі – прыцягнуць увагу школьнікаў да праблемы СНІДу, паінфармаваць іх пра шляхі перадачы ВІЧ, а таксама заклікаць да талерантнага стаўлення да людзей з ВІЧ. У акцыі прынялі ўдзел педагогі і вучні ўстановы. Валанцёры ўручылі  ўсім чырвоныя стужачкі – сімвал барацьбы са СНІДам, а таксама раздалі інфармацыйныя буклеты.


Надзець чырвоную стужку – гэта самы першы крок. Наступны крок –  гэта канкрэтныя дзеянні.

Лазар Вікторыя,

намеснік дырэктара па ВР Гарадзечненскага д/с-СШ