Ад пакупкі ў інтэрнэце да кніг заўваг і прапаноў: пракладваем маршрут

Ад пакупкі ў інтэрнэце да кніг заўваг і прапаноў: пракладваем маршрут

Ад пакупкі ў інтэрнэце да кніг заўваг і прапаноў: пракладваем маршрут

18 октября 2020 1521

У Законе Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» замацавана права грамадзяніна на зварот у арганізацыі шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Здавалася б, усё добра зразумела і проста: не задаволены пакупкай, паслугай, у цэлым дзейнасцю арганізацыі, ІП – падавай скаргу, а лічыш патрэбным нешта змяніць у іх рабоце – унось прапанову, для гэтага кніга і заводзіцца. Гэта свайго роду зваротная сувязь паміж прадаўцом і канчатковым спажыўцом. Але як жа быць у тым выпадку, калі тавар рэалізуецца з дапамогай продажаў праз сетку Інтэрнэт? Тым больш што ўсё больш людзей, эканомячы свой час, аддаюць перавагу менавіта гэтаму спосабу пакупкі. Каб разабрацца ў гэтым пытанні, паспрабуем змадэляваць сітуацыю набыцця тавару праз інтэрнэт-магазін з дастаўкай кур’ерам у кватэру. Пры гэтым пакупніка не задаволіла ні якасць тавару, ні час прыбыцця кур’ера. Гэтыя заўвагі хацелася б адлюстраваць у кнізе заўваг і прапаноў.

У каго яе патрабаваць і дзе наогул шукаць?

Згодна з заканадаўствам, у арганізацыі, яе адасобленых падраздзяленнях, размешчаных па-за месцам знаходжання арганізацыі, у індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ў месцах рэалізацыі імі тавараў, выканання работ, аказання паслуг у адпаведнасці з пералікам, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспуб­лікі Беларусь ад 16.03.2005 № 285 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі работы з кнігай заўваг і прапаноў і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (далей – пералік, пастанова № 285).

У выпадку рэалізацыі тавараў суб’ектам, згодна з пералікам, кніга павінна быць і ў гандлёвых аб’ектах (за выключэннем перасоўных сродкаў развознага і разноснага гандлю), гандлёвых месцах.

Інтэрнэт-магазін не адносіцца да гандлёвых аб’ектаў, названых у пераліку, паколькі ітэрнэт-магазін – інфармацыйны рэсурс суб’екта гандлю ў сетцы Інтэрнэт, які дазваляе ажыццявіць заказ на набыццё або выбар і набыццё тавараў без (па-за) гандлёвага аб’екта.

Такім чынам кур’ер, які ажыццявіў дастаўку, не павінен мець пры сабе кнігу заўваг і прапаноў, так як абавязак яе наяўнасці ў яго непасрэдна, роўна як і ў транспартным сродку, на якім ён разво­зіць тавары пакупнікам, адсутнічае. Такім чынам, запатрабаваць кнігу і ўнесці запіс не атрымаецца.

Але ў арганізацыі альбо ў ІП кніга павінна быць у любым выпадку. Разам з тым, арганізацыя, ІП абавязаны прад’яўляць кнігу заўваг і прапаноў па першым патрабаванні заяўніка.


Адкрываючы інтэрнэт-магазін, суб’ект прадпрымальніцкай дзейнасці павінен завесці кнігу заўваг і прапаноў, але паўстае пытанне, дзе яна павінна знаходзіцца?

– У адпаведнасці з нормамі пастановы № 285 кніга выдаецца РУП «Выдавецтва «Белбланкавыд», падставай для яе выдачы з’яўляецца наяўнасць звестак аб арганізацыі або індывідуальным прадпрымальніку ў Дзяржаўным рэестры плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб) і прад’яўленне пэўнага пакета дакументаў, сярод якіх і звесткі аб адрасе месцазнаходжання кнігі.

– У сілу патрабаванняў заканадаўства суб’ект гандлю мае права ажыццяўляць рознічны гандаль з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт толькі праз інтэрнэт-магазіны, зарэгістраваныя ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь. На галоўнай старонцы сайта інтэрнэт-магазіна размяшчаецца, акрамя іншай, і інфармацыя аб найменні і месцы знаходжання юрыдычнай асобы; калі прадаўцом з’яўляецца індывідуальны прадпрымальнік – прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку і месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка, інфармацыя аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

– Неабходна загадзя пераканацца ў рэгістрацыі інтэрнэт-магазіна ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
(http://mart.gov.by) і наяўнасці на сайце інфармацыі аб месцы знаходжання прадаўца (па гэтым адрасе
і вядзенні кнігі).

Калі такой інфармацыі няма, трэба задумацца над надзейнасцю такога прадаўца. Акрамя таго, рэалізаваць сваё права на ўнясенне запісу ў кнігу заўваг і прапаноў будзе складаней.

У выпадку ўказання адраса месцазнаходжання суб’екта патрабаваць кнігу заўваг і прапаноў трэба па паказаным адрасе офіса (месцы жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка).

Але калі ўсё ж такі набыты тавар з сайта, на якім адсутнічае вышэйпералічаная інфармацыя, то гэта не азначае, што даведацца пра месцазнаходжанне кнігі заўваг і прапаноў не атрымаецца.

Пунктам 14 Палажэння аб парадку вядзення электроннага банка даных (ЭБД) бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 г. № 912, прадугледжана, што інфармацыя аб адрасе месцазнахо­джання кнігі заўваг і прапаноў з’яўляецца агульнадаступнай.

– Агульнадаступная інфармацыя з ЭБД прадастаўляецца з дапамогай сеткі Інтэрнэт на сайце адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр»
(http://blank.bisc.by).

– Пры ўзнікненні цяжкасцей з запаўненнем усіх палёў пошукавага запыту на дадзеным сайце альбо калі часова адсутнічае магчымасць падключэння да сеткі Інтэрнэт, у спажыўца ёсць магчымасць, рэалізаваць сваё права на ўнясенне запісу ў кнігу заўваг і прапаноў, звярнуцца з пісьмовай матываванай заявай у арганізацыю, якая ажыццяўляе рэалізацыю бланкаў, альбо ў падаткавы орган за атрыманнем названай агульнадаступнай інфармацыі аб кнізе заўваг і прапаноў.

– Інфармацыя аб месцы знаходжання кніг заўваг і прапаноў суб’ектаў, якія рэалізуюць тавары праз інтэрнэт-магазіны, акумулюецца ў электронным банку дадзеных і не з’яўляецца канфідэнцыйнай.

Адрас месца знаходжання кнігі атрыманы, але як быць, калі ён знаходзіцца ў іншым населеным пункце, а то і ў іншай вобласці?

– Неабходна выдаткаваць свой час і наведаць офіс прадаўца-арганізацыі (месца жыхарства індывідуальнага прадпрымальніка). Неабходна ў дадзеным выпадку ўдакладніць рэжым работы (час знаходжання па хатнім адрасе).

– Скарыстацца правам падачы скаргі праз прадстаўніка, што дапускаецца заканадаўствам. Прадстаўнікі заяўнікаў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на падставе актаў заканадаўства, альбо актаў упаўнаважаных на гэта дзяржаўных органаў, альбо даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам.

Адказнымі за захоўванне кнігі з’ўляюцца кіраўнік арганізацыі або ўпаўнаважаная ім асоба, індывідуальны прадпрымальнік. Кіраўнікі арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць персанальную адказнасць за неналежную работу са зваротамі грамадзян.

Згодна патрабаванняў п. 3 арт. 28 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты, структурныя падраздзяленні абласных, гарадскіх (акрамя гарадоў раённага падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах ажыццяўляюць у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, кантроль за выкананнем правяраемымі суб’ектамі заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў. За парушэнне заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Відавочна, што прадастаўленне кнігі заўваг і прапаноў, унясенне ў яе запісу ў выпадку ўзаемаадносін спажыўца з інтэрнэт-магазінамі мае сваю спецыфіку. Але гэта ні ў якім разе не адмяняе права грамадзяніна на яе прадастаўленне па першым патрабаванні і ўнясенне ў яе заўваг, якія павінны быць разгледжаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта

Фота з адкрытых крыніц