На працягу апошніх гадоў у Навагрудскім раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння злачынстваў у сферы незаконнагага абароту наркатычных сродкаў

На працягу апошніх гадоў у Навагрудскім раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння злачынстваў у сферы незаконнагага абароту наркатычных сродкаў

На працягу апошніх гадоў у Навагрудскім раёне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння злачынстваў у сферы незаконнагага абароту наркатычных сродкаў

25 октября 2020 850

Наркаманія – цяжкая хвароба, якая не толькі разбурае псіхіку і фізічнае здароўе чалавека, але і мае сацыяльна шкодныя наступствы. У наш час назіраецца тэндэнцыя амаладжэння асоб, хворых наркаманіяй. «Модным» сярод моладзі стала ўжыванне забароненых сродкаў. Гэта звязана з лёгкадаступнасцю дадзеных прэпаратаў у сетцы Інтэрнэт, часцяком – у начных клубах.

Людзі, якія пачынаюць спажываць наркотыкі (псіхатропныя рэчывы), часцей за ўсё кіруюцца наступнымі матывамі: звычайная цікаўнасць; перайманне тых аўтарытэтаў, якія прапагандуюць амаральныя паводзіны ў музыцы ці фільмах; бунтарства; рашэнне жыццёвых праблем, забываючы пры гэтым, што на пачатковых этапах наркаманіі такія сродкі (рэчывы) дапамагаюць хутка і без намаганняў «ліквідаваць» праблемы, аднак потым гэтыя эфекты становяцца менш выяўленымі або знікаюць і як вынік – чалавек аказваецца ў пастцы псіхічнай і фізічнай залежнасці.

Распаўсюджванню наркаманіі як грамадска небяспечнай з’явы, якая аказвае ўплыў на рост злачыннасці, спрыяе незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. У апошні час асноўнай пляцоўкай для распаўсюджвання названых сродкаў (рэчываў) стала глабальная сетка Інтэрнэт, з дапамогай якой робяцца спробы фарміравання так званай «пранаркатычнай свядомасці». Асноўную ролю ў гэтым адыгрываюць сумніўныя інтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткі, месенджары. Інфармацыйная прастора з’яўляецца свайго роду маркетынгавым асяроддзем, якое дазваляе забяспечыць выраб, перапрацоўку, збыт і набыццё наркотыкаў і псіхатропных рэчываў.


Судовая практыка

Наркатызацыя цягне за сабой цяжкія сацыяльныя наступствы. Разам з тым, прафілактычныя меры, якія рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, дазволілі ў апошні час стабілізаваць сітуацыю з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Так, на працягу апошніх трох гадоў на тэрыторыі Навагрудскага раёна назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння злачынстваў, адказнасць за ўчыненне якіх прадугледжана арт. 327-332 КК Рэспублікі Беларусь, адпаведна знізілася і колькасць асуджаных асоб. Калі ў 2020 г. гэты паказчык застаецца на ўзроўні з папярэднім годам, то ў параўнанні з 2018 г. ён паменшыўся на 50%.

Судовая практыка сведчыць аб тым, што ў большай частцы злачынствы названай катэгорыі ўчыняюцца грамадзянамі ва ўзросце ад 19 да 33 гадоў (прыкладна 70% ад агульнай колькасці асуджаных штогод асоб па арт. 327-332 КК Рэспублікі Беларусь).

Пераважная большасць асуджаных прызнаны судом вінаватымі ў незаконным вырабе, набыцці, захоўванні і/або перавозцы для асабістага спажывання наркатычных сродкаў альбо псіхатропных рэчываў. У практыцы суда Навагрудскага раёна сустракаюцца і адзінкавыя выпадкі асуджэння асоб за ўчыненне тых жа дзеянняў, але з мэтай збыту, а таксама адзінкавыя выпадкі незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, незаконнага вырошчвання ў мэтах збыту раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, прадастаўлення памяшканняў для спажывання наркатычных сродкаў і з’яўлення ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.


Меры адказнасці

Процідзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў у сферы барацьбы са злачыннасцю. Прымаемыя меры адказнасці за правапарушэнні і злачынствы дадзенай катэгорыі спрыяюць ахове здароўя насельніцтва, падтрыманню правапарадку і папярэджанню ўчынення злачынстваў.

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за наступныя правапарушэнні:

- пасеў або вырошчванне без мэты збыту альбо выраб наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, забароненых да вырошчвання раслін або грыбоў, якія змяшчаюць такія сродкі (рэчывы) (арт. 16. 1);

- з’яўленне ў грамадскім месцы (ч. 4 арт. 17.3) або знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане, выкліканым спажываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, альбо спажыванне іх аналагаў (ч. 5 арт. 17.3), або спажыванне без прызначэння ўрача-спецыяліста такіх сродкаў (рэчываў) альбо іх аналагаў у грамадскім месцы (ч. 6 арт. 17.3);

- непрыняцце індывідуальным прадпрымальнікам альбо ўпаўнаважанай службовай асобай, юрыдычнай асобай мер па недапушчэнні спажывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў на дыскатэках, у культурна-забаўляльных (начных) клубах, ігральных установах (арт. 17.15).


У адпаведнасці з КК Рэспублікі Беларусь крымінальнымі дзеяннямі на сённяшні дзень з’яўляюцца:

- крадзеж (арт. 327), незаконны абарот (арт. 328), незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (арт. 328-1) і спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы або знаходжанне на працы ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў (арт. 328-2), а таксама незаконныя пасеў і (або) вырошчванне раслін альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, у мэтах іх збыту або вырабу альбо іншага атрымання наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў (арт. 329), парушэнне правілаў абыходжання з такімі сродкамі (рэчывамі) (арт. 330), скланенне да іх спажывання (арт. 331) і прадастаўленне памяшканняў, арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для вырабу, перапрацоўкі і (або) спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў або іншых адурманьваючых рэчываў (арт. 332).

Найбольш распаўсюджаным злачынствам з’яўляецца незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў шляхам іх вырабу, набыцця, захоўвання і/або перавозкі без мэты збыту (для асабістага спажывання). Дадзенае дзеянне караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Асоба, якая ўчыніла названае дзеянне з мэтай збыту такіх сродкаў (рэчываў), падлягае крымінальнай адказнасці з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў са штрафам або без штрафу.

К. Тарас,

суддзя Навагрудскага раёна
Фота носіць ілюстрацыйны характар (з адкрытых крыніц)