Ветэраны сёння. Барыс Кветка

Ветэраны сёння. Барыс Кветка

21 февраля 2019 1621

– Калі ў мяне пытаюцца, што запомнілася больш за ўсё на вайне, не задумваючыся, адказваю: узаемавыручка і воінскае братэрства. Байцы прыкрывалі сваімі целамі снарады, таварышаў, – такімі словамі пачынае нашу размову камандзір узвода па рамонце артылерыйскай стралковай зброі Барыс Кветка.

Афганістан увайшоў у жыццё навагрудчаніна Барыса Кветкі 14 студзеня 1980 года. Армейскае ж жыццё пачалося яшчэ ў 1969 годзе, калі на тэрміновую службу ён быў прызваны ў Івана-Франкоўск на Украіну.

4 1

– Пасля дэмабілізацыі працаваў вадзіцелем у Навагрудку ў аўтакалоне №10, – гаворыць Б.С. Кветка. – У 1973 годзе прызвалі ў школу прапаршчыкаў, вучыўся я ў г. Адажы, што за дваццаць кіламетраў ад Рыгі. Пасля заканчэння школы прапаршчыкаў быў размеркаваны ў цэнтральную групу войск Чырвоназнамённай Іркуцка-Пінскай дывізіі ў Славакію. Тут на базе двух палкоў і быў пазней сфарміраваны полк, які накіравалі на службу ў Афганістан. Дыслацыраваліся мы адразу ў Тэрмезе, атрымалі ўзбраенне, тэхніку і праз пантонны мост накіраваліся ў Пулі Хумры. Праз месяц вярнулі на скрыжаванне з Пулі Хумры на Шыбарган і Мазары-Шарыф. Мы забяспечвалі суправаджэнне калон на адлегласці да 200 км. Ахоўвалі трасу падачы паліва, якая вяла на Кабул. Сёння разумею, што нам, хто ўваходзіў у Афганістан першымі, больш пашанцавала, чым маім землякам, хто прызываўся пазней. Яны былі кінуты ў самае пекла вайны.

3 2

У жніўні 1981 года Барыс Сямёнавіч дэмабілізаваўся і працягваў сужбу ў аўтамабільным батальёне за сорак кіламетраў ад Ташкента ў горадзе Чырчык. Пасля вяртання ў Навагрудак пачалося мірнае жыццё. Зараз Барыс Сямёнавіч індывідуальны прадпрымальнік.

Вольга Пісар, "НЖ"

Усе матэрыялы па тэме чытайце тут