Навагрудак – адзін са старажытнейшых і знакавых гарадоў Беларусі

Навагрудак – адзін са старажытнейшых і знакавых гарадоў Беларусі

06 апреля 2019 1944
У сваім развіцці Новагародак прайшоў шлях ад пасёлка дрыгавічоў, які ўзнік у Х ст., гандлёва-рамеснага паселішча і цэнтра воласці ХІ ст., да пабудаванага на пачатку ХІІ ст. гарадзенскім князем Усевалодкай Яраславічам горада. Будаўніцтва новага ўмацаванага цэнтра ў першай палове ХІІ ст. на Замкавым узвышшы, якое ахоплівала сённяшнія Малы замак і Замкавую гару, знайшло адлюстраванне ў яго назве – Новы гарадок – Новагародак, Ноугородок, Навагрудак. Магчыма, паведамленне ў Першым Сафійскім і Чацвёртым  Наўгародскім летапісах пад 1044 г. аб тым, што «Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложи Новгород и сделал» датычыцца менавіта Навагрудка. PIC_1-U-4363 Сярэднявечча горада напоўнена многімі знакавымі падзеямі, якія характарызуюць важнасць месца Навагрудка ў тагачасным жыцці Еўропы: Новагародская харугва ў складзе вой­скаў ВКЛ 15 ліпеня 1410 г. прымала актыўны ўдзел у пераможнай Грунвальдскай бітве з Тэўтонскім ордэнам, якая канчаткова спыніла нашэсце крыжакоў на славянскія землі; З Новагародкам цесна звязаны жыццёвы лёс вядомай князёўны Соф’і Гальшанскай. Тут у Фарным касцёле  ў 1422 г. адбылося яе вянчанне з польскім каралём Ягайлам, што паклала пачатак магутнай еўрапейскай дынастыі Ягелонаў; У 1507 г. заснавана Новагародскае ваяводства і ў 1511 г. Новагародак атрымаў магдэбургскае права, якое дзейнічала ў гора­дзе амаль да канца XVIII ст. Прывілеем 1595 г. быў зацверджаны герб горада. На працягу XVI ст. у Новагародку захоўвалася рэзідэнцыя (кафедра) праваслаўных мітрапалітаў, другая ў краіне пасля віленскай, сталічнай. Менавіта ў Новагародку мітрапаліт М. Рагоза выдаў пасланне аб скліканні 6 кастрычніка 1596 г. у Брэсце царкоўнага сабора, на якім была заключана ўнія і ўтворана грэка-каталіцкая царква. З 1581 па 1775 год у Навагрудку праходзілі пасяджэнні вышэйшай судовай інстанцыі ВКЛ – Трыбунала. Гэта дазваляла фарміраваць на высокім узроўні прававую культуру мясцовага насельніцтва. PIC_1-U-4339   Матэрыялы з кнігі “Гісторыя Навагрудка з глыбінь вякоў да нашых дзён”, якая прымеркавана да 970-годдзя першага летапіснага ўпамінання пра горад Варта пачытаць: «Нет Родины краше, чем Новогрудчина наша!»  – под таким девизом работал оздоровительный лагерь в средней школе №1 г. Новогрудка Михаил Гулик: «Чтобы уверенно смотреть в будущее, надо не забывать уроки прошлого»