Бавім час у хаце, але з тэатрам. Праект “Хатні тэатр” запусцілі ў Гродне

Бавім час у хаце, але з тэатрам. Праект “Хатні тэатр” запусцілі ў Гродне

01 Апреля 2020 149

Гэта – каля дзесяці гадзін тэатральнага мастацтва для дарослых і дзяцей, як кажуць, з дастаўкаў да хаты.

Бавім час у хаце, але з тэатрам. Праект “Хатні тэатр” запусцілі ў Гродне
Сёння шмат якія тэатры ладзяць паказы праз інтэрнэт. Нават прэм’еры праходзяць пры пустых залах, але з тысячамі гледачоў, што збіраюцца ля экранаў. Не выходзячы з хаты можна паглядзець і некаторыя пастаноўкі тэатраў Гродзеншчыны.
На сайце ўпраўлення культуры аблвыканкама ёсць банер “Домашний театр” (https://kultura.grodno.by/domashnij-teatr-2/), ён жа – свайго роду квіток да тэатральнага мастацтва. Пакуль тут змешчана восем запісаў. Адзін з самых, бадай, цікавых – спектакль “Панночка” абласнога драматычнага тэатра, яго прэм’ера адбылася ў 1997 годзе, запіс зроблены праз два гады. Цікава, што напачатку ёсць цітры з імёнамі тых, хто выконвае ролі. У спектаклі былі занятыя знаёмыя сучаснаму гледачу артысты, у тым ліку Аляксандр Шэлкаплясаў, Людміла Волкава, Уладзімір Капранаў, Святлана Завадская.

Яшчэ адна пастаноўка абласнога драматычнага тэатра – прэм’ера мінулага года “Когда мы, мертвые, пробуждаемся”, глыбокі філасофскі спектакль пра каханне, час, мастацтва. Дарэчы, упершыню гэту п’есу Ібсэна сыгралі ў Беларусі. Увасобіў яе на гродзенскай сцэне літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас.

0d21130304112d7b29f0f68476c226b2.JPG

Таксама гледачам прапануюць да прагляду “Камедыю пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання”. Гэты спектакль у Гродне паказваюць і з задавальненнем глядзяць больш як чвэрць стагоддзя. У запісе можна пабачыць новы састаў акцёраў, версію “Камедыі…” мінулага года.

20190924-IMG_0319.jpg

Слонімскі драматычны тэатр для дарослых адкрыў доступ да камедыі “Незваный гость”. Яе прэм’ера адбылася летась.

Музычны тэатр “Рада” прапануе паглядзець праграму “Кастры цыганскай душы”, а ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы” запрашае на адзін са сваіх леташніх канцэртаў.

9254b8c6e9ef1952bf9c019d6857f536.jpg

Для дзяцей ёсць пазнавальныя і цікавыя спектаклі “Слоненок и луна” абласнога тэатра, а таксама “Подарок для звездочки” ад калектыва са Слоніма.

3676138c408adc28ed934b80a89270cf.JPG

Як распавялі ва ўпраўленні культуры, неўзабаве з'явяцца і іншыя спектаклі і канцэрты.

Гродненская правда