Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у 2020 годзе склала 927,2 руб., у тым ліку ў снежні 2020 г. – 1064,1 руб. і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2020 г. на 2,1% або на 21,5 руб.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2020 г. у параўнанні з лістападам 2020 г. павялічылася на 0,9%.
У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў снежні 2020 г. склала 1193,7 руб., у будаўніцтве – 840,3 руб., на транспарце – 1043,6 руб., у адукацыі – 992,1 руб., у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы – 831,4 руб.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2020 г. склалася ў памеры 1 178,8 руб., у тым ліку ў галіне аховы здароўя – 1 342,7 руб.
С. Шчырая,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці
Фота з архіва “НЖ”