У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 14 кастрычніка будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі»

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 14 кастрычніка будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі»

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 14 кастрычніка будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі»

13 Октября 2020 208

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне рэалізацыі праз аптэчную сетку медыцынскіх прэпаратаў і медыкаментаў, у тым ліку сродкаў індывідуальнай абароны, антысептычных сродкаў.

Падчас кантрольных праверак у красавіку-маі 2020 года ў аптэчнай сетцы вобласці былі ўстаноўлены шматлікія факты адсутнасці ў дастатковай колькасці масак (павязак), пальчатак, парацэтамолу, сродкаў дэзынфекцыі, ртутных тэрмометраў. Па выніках мерапрыемстваў Камітэтам у мясцовыя органы ўлады і кіраўнікам аптэк былі накіраваны адпаведныя рэкамендацыі аб прыняцці мер рэагавання і забеспячэння даступнасці грамадзян у набыцці неабходных сродкаў.

Сёння зноў назіраецца тэндэнцыя росту попыту на сродкі індывідуальнай абароны (маскі санітарна-гігіенічныя, пальчаткі медыцынскія, антысептычныя і дэзынфіцыруючыя сродкі).

З мэтай прадухілення і выяўлення парушэнняў у аптэках вобласці ўсіх форм уласнасці ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 14 кастрычніка будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі» ў г. Гродне (80152) 79-88-17 і 79-88-24, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэння заканадаўства.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта