Прыёмы грамадзян і «прамыя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна пройдуць 15 і 16 верасня

Прыёмы грамадзян  і «прамыя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна пройдуць 15 і 16 верасня

Прыёмы грамадзян і «прамыя лініі» для жыхароў Навагрудскага раёна пройдуць 15 і 16 верасня

14 Сентября 2021 373

15 верасня

з 11.00 да 12.00 у Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце (2 паверх, зала пасяджэнняў райвыканкама) адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з начальнікам Лідскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Андрэем Станіслававічам Лагуновым па тэл. 3-93-03.

Затым з 12.00 да 13.00 А.С. Лагуноў правядзе асабісты прыём грамадзян. Папярэдні запіс грамадзян на прыём ажыццяўляецца па тэл. 8 (01597) 4-26-39.

16 верасня

з 11.00 да 12.00 у Навагрудскім райвыканкаме пройдзе «прамая тэлефонная лінія» з начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за працай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіславам Антонавічам Наркевічам па тэл. 3-93-03.

Затым з 12.00 да 13.00 С.А. Наркевіч правядзе асабісты прыём жыхароў Навагрудскага раёна.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта дзяржкантролю прапановамі па актуальных праблемах развіцця горада, выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, выказацца наконт работ службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляеццапа тэлефоне 8 (01597) 4-26-39.