Неабыякавыя людзі могуць аказаць дапамогу прыходу храма у гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка

Неабыякавыя людзі могуць аказаць дапамогу прыходу храма у гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка

Неабыякавыя людзі могуць аказаць дапамогу прыходу храма у гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка

30 Июня 2020 178
Настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла з’яўляецца протаіерэй Аляксандр Балахонаў і прыхаджанне рыхтуюцца да святкавання прастольнага свята – 12 ліпеня Праваслаўная Царква адзначае дзень Святых Пятра і Паўла, – а таксама 335-годдзя храма.

Акрамя святочнага богаслужэння, па ініцыятыве айца Аляксандра і школы, пры падтрымцы раённага Цэнтра рамёстваў у гэты дзень будзе працаваць выстаўкакірмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасці, ладзіцца майстар-класы па народных рамёствах, а сам храм упрыгожаць жывымі кветкамі і ручнікамі. Такім чынам святкаванне аб’яднае духоўны і культурны складнікі жыцця праваслаўных хрысціян.

Аднак святар і вернікі вельмі занепакоены тым, што не паспеюць завяршыць рамонтныя работы, якія зараз вядуцца ў храме. Не, справа не ў тым, што не хапае працоўных рук і сіл. Айцец Аляксандр сам штодня працуе. Прыход мае патрэбу ў будаўнічых матэрыялах, а таксама сродках для аплаты работы спецыялістаў.

Аказаць пасільную дапамогу прыходу Святых Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка можа любы неабыякавы чалавек.

Дабрачынны рахунак – BY63 АКВВ 3015 0000 5456 8000 0000 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 416 ААТ «АСБ Беларусбанк». БІК: AKBBBY2X.

Прызначэнне плацяжу – ахвяраванне.

Іншую неабходную інфармацыю можна ўдакладніць непасрэдна ў айца Аляксандра па тэл. +375444537431.

– Хачу шчыра падзякаваць за падтрымку прыхаджанам, хто без веры не ўяўляе свайго жыцця, клапоціцца аб храме, ахвяруе на яго ўтрыманне, – гаворыць айцец Аляксандр. – Таксама выказваю вялікія словы падзякі прадпрымальнікам А.М. Ясюкевічу, Д.М. Ціхановічу, А.Ф. Рачко, А.В. Федасюк, сям’і Шымко (ПГУП «БелІнструментГандаль»), СРДУП «Свіцязь», ААТ «Керамін», ТАА «Ноўаграаптгандаль», ТАА «Колерагама», Навагрудскаму ЗГА і інш., якія не засталіся ў баку ад добрай справы, якую мы распачалі. Спадзяюся, што знойдуцца і іншыя неабыякавыя людзі, якія дапамогуць нам яе завяршыць.
Аддзел інтэрнэт-рэсурсаў "НЖ"