Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці арганізуе 21-22 лютага «гарачую лінію»

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці арганізуе 21-22 лютага «гарачую лінію»

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці арганізуе 21-22 лютага «гарачую лінію»

20 февраля 2021 746

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі праводзіць маніторынг аптэчнай сеткі па пытанні абгрунтаванасці росту цэн на лекавыя прэпараты.

1 студзеня бягучага года адбылося абнаўленне Падаткавага кодэкса. Змены закранулі ў тым ліку вытворцаў і пастаўшчыкоў лекавых прэпаратаў. У сувязі з гэтым для своечасовага рэагавання на неабгрунтаваны рост кошту на лекавыя прэпараты 21-22 лютага будуць працаваць тэлефоны «гарачай лініі» ў г. Гродне (8-152) 79-88-23 і 79-88-24, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфарма­ваць аб наяўных выпадках парушэння заканадаўства.

А. Садаўнічы,

першы намеснік старшыні Камітэта