Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне інфармуе

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне інфармуе

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне інфармуе

05 сентября 2020 1565

Грамадзяне, у якіх ва ўласнасці маюцца трактары і якія жадаюць аказваць паслугі фізічным асобам па апрацоўцы зямлі, сяўбе, апрацоўцы і ўборцы ўраджаю на зямельных участках, прадастаўленых для вырошчвання сельскагаспадарчай прадукцыі, выплачваюць адзіны падатак з фізічных асоб без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка па заяўным прынцыпе.

Для гэтага фізічнай асобе неабходна:

- да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у падаткавы орган пісьмовае апавяшчэнне, паказаўшы ў ім від дзейнасці, перыяд і месца ажыццяўлення дзейнасці,

- да пачатку ажыццяўлення дзейнасці здзейсніць выплату адзінага падатку.

Сума адзінага падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылічаецца і прад’яўляецца падаткавым органам на падставе пададзенага пісьмовага паведамлення.

Што трэба ведаць:

- дзейнасць павінна ажыццяўляцца самастойна, без прыцягнення іншых асоб,

- парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў і вя­дзення ўліку не ўстаноўлены,

- выплата адзінага падатку праводзіцца штомесяц і толькі за тыя месяцы, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца.

Варта ведаць

Пры выяўленні падаткавымі органамі факту ажыццяўлення дзейнасці без выплаты адзінага падатку ўзнікае абавязак выплаціць адзіны падатак па дзеючай стаўцы. Пры паўторным парушэнні правапарушальнік абавязаны ажыццявіць выплату адзінага падатку, вылічанага падаткавым органам з ужываннем каэфіцыента 5 або, іншымі словамі, стаўка адзінага падатку будзе памножана на 5.
Тэлефон для даведак: (801597) 2-34-74.