Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)

03 июля 2020 1140

Паважаныя ветэраны, жыхары Навагрудскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі).

Наша незалежнасць – гэта вынік подз­вігаў усіх, хто не шкадаваў жыцця, адстойваў непахіснасць рубяжоў нашай Радзімы на фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і на акупіраванай тэрыторыі. Гэта – наша гісторыя, памяць і наша надзея ...

Дзякуй вам, нашы дарагія ветэраны, за самаадданасць і адвагу ў імя міру на роднай зямлі! Дзякуй за жыццё і нізкі вам паклон!

Беражліва захоўваючы памяць пра герояў-вызваліцеляў, жыхары Навагрудчыны добрасумленнай працай і добрымі пачынаннямі працягваюць слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў. Упэўнены, што наша сумесная адказнасць за дабрабыт малой радзімы дапаможа зрабіць родны кут самым прыгожым і яшчэ больш утульным.

Паважаныя землякі!

Ад усяго сэрца жадаем вам міру, шчасця, здароўя, аптымізму і новых дасягненняў на карысць Бацькаўшчыны.

Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.