Молодежный профсоюзный форум - площадка для активистов

Молодежный профсоюзный форум - площадка для активистов

02 июля 2019 1402

Еўрагульні – знакавая падзея

II Еўрапейскія гульні падарылі нам неверагоднае свята, якое назаўжды ўвойдзе ў гісторыю Беларусі. Мультыспартыўны форум адкрыў шмат новых магчымасцей для краіны і паказаў, што мы можам прымаць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. За выступленнямі спартсменаў назірала вялікая колькасць гледачоў, у тым ліку навагрудчан, якія наведалі спаборніцтвы дзякуючы і прафсаюзным арганізацыям.

Маніторынг гатоўнасці да ўборачнай

Напярэдадні ўборачнай пары на кантролі тэхнічнай інспекцыі прафсаюзаў выкананне заканадаўства аб ахове працы. Спецыялісты правяраюць забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай і абуткам, а таксама вывучаюць пытанні арганізацыі дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады на працоўныя месцы. Наша задача – выправіць усе недахопы, каб людзі працавалі ў бяспечных і камфортных умовах. Прадстаўнікі прафсаюзаў правяраюць наяўнасць і стан санітарна-бытавых памяшканняў і душавых, абсталяваных месц для прыёму ежы, звяртаюць увагу на выкананне правіл аховы працы пры правя­дзенні рамонтных работ і адпаведнасць тэхнікі, якая эксплуатуецца, патрабаванням бяспекі.

Маладзёжны прафсаюзны форум-2019

З 22 па 28 чэрвеня ў Рэспубліцы Узбекістан прайшоў Міжнародны маладзёжны навукова-адукацыйны прафсаюзны форум. Міжнародны форум наша краіна прымала чатыры гады запар. Цяпер эстафета – у Ташкента.Сабраў форум прадстаўнікоў з 20 краін: ад еўрапейскай Латвіі да экзатычнай Малайзіі. Тры сотні ўдзельнікаў, а беларуская дэлегацыя – самая прадстаўнічая. Праводзіўся форум з мэтай азнаямлення з работай прафсаюзаў, вопыту ўзаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі. Маладзёжная занятасць, адукацыя і перападрыхтоўка з улікам патрабаванняў эканомікі, а таксама маладзёжная палітыка розных краін абмяркоўваліся на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Пляцоўка аб’яднала каля трохсот прафсаюзных актывістаў з дваццаці краін.

Віншаванні ветэранаў

75 гадоў па гістарычных мерках – адно імгненне, а па чалавечых – цэлае жыццё. Некалькі пакаленняў беларусаў нарадзілася і вырасла, не ведаючы жахаў вайны. Напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў Навагрудчыны віншавалі ветэранаў вайны, працаўнікоў тылу і ўручалі ім юбілейныя медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Вечар на Замку

Сёлета наш горад адзначае юбілей. З гэтай нагоды ладзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў. Адно з іх – арт-прадстаўленне «Вечар на Замку» ў суботу сабрала не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей горада. Асаблівую цікавасць выклікала як у дзяцей, так і дарослых шоу шароў і шоу агню, святла і чароўнай музыкі. Разам з тым, госці мерапрыемства акунуліся ў атмасферу сапраўднага сярэднявечча – прынялі ўдзел у майстар-класе па бытавых танцах, уроках па стральбе з лука і па валоданні мячом.