Увага! Конкурс! "Любчы прысвячаецца…" (праходзіць з 15 мая па 15 чэрвеня)

Увага! Конкурс! "Любчы  прысвячаецца…" (праходзіць з 15 мая па 15 чэрвеня)

Увага! Конкурс! "Любчы прысвячаецца…" (праходзіць з 15 мая па 15 чэрвеня)

20 мая 2019 2442
29 чэрвеня 2019 года з нагоды адкрыцця капліцы ў г. п. Любча касцёл святога Міхала Арханёла ў Навагрудку аб’яўляе паэтычны конкурс «Любчы з Божай ласкі  прысвячэнне», які пройдзе з 15 мая па 15 чэрвеня 2019 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай пазнання гісторыі, развіцця духоўнага і патрыятычнага выхавання.
Да разгляду прымаюцца вершы ўласнага сачынення на беларускай, рускай і польскай мовах. Конкурсныя работы павінны мець духоўны змест, прысвечаны гістарычнаму мінуламу і сённяшняму дню Любчы. Гэта творы пра вернікаў, пра знакамітых асоб і нашых сучаснікаў, пра хрысціянскія храмы, прыроду і культуру пасёлка.
Вызначаныя пераможцы  атрымаюць каштоўныя падарункі.
Парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у гістарычнай віктарыне пад назвай «Што я ведаю пра Любчу».
  1. Адкуль пайшла назва Любчы?
  2. У якім годзе ўпершыню было згадана пра Любчу і ў якіх крыніцах?
  3. Каму належала Любча ў часы Вялікага Княства Літоўскага?
  4. Ёсць меркаванне, што менавіта ў Любчы быў пабудаваны першы касцёл у Вялікім Княстве Літоўскім. Як думаеце, якога вядомага чалавека, згодна гэтай версіі, тут хрысцілі?
  5. У якім месцы ў Любчы першы касцёл на тэрыторыі ВКЛ быў пабудаваны?
  6. Калі Любча атрымала Магдэбургскае права і герб?
  7. Калі быў узведзены замак у Любчы і на чые сродкі?
  8. Калі Любчанскі замак перайшоў Радзівілам?
  9. Які жаночы манаскі ордэн у міжваенны час служыў у Любчы?
  10. Чым вышэйузгаданы ордэн займаўся ў міжваенны час і дзе была асноўная пляцоўка яго дзейнасці?
  11. Калі замак быў спалены і хто быў вінаваты ў гэтым?
  12. У якім годзе ХХ ст. у Любчы быў пабудаваны касцёл і да якога часу ён праіснаваў? Што з ім стала?
  13. Што вы ведаеце з гісторыі царквы святога прарока Ільі ў Любчы? 
  14. У якім годзе і кім была заснавана друкарня, якая існавала ў Любчы ў XVII ст., у якой друкаваліся кнігі па медыцыне, гісторыі, паэтычныя творы і інш.?
  15. Гэты кампазітар – яркая фігура ў гісторыі музыкі, ён стрыечны брат вядомага рускага пісьменніка. Некаторы час жыў у Любчы. Пра каго гаворка?
  16. Адна з самых тытулаваных парфумераў свету, якая нарадзілася ў Любчы, аўтар водараў-сімвалаў ХХ стагоддзя («Tresor», «Paris», «Eternity for Women», «Sotto Voce» і інш.
  17. Чым славіцца Любча ў харчовай малочнай прамысловасці?
  18. Уздоўж якой ракі размясцілася Любча? Якая даўжыня гэтай ракі, па якіх краінах працякае?
  19. Як будзе называцца новазбудаваны каталіцкі храм у Любчы і што азначае гэтая назва?

Вершы, кароткі аповед пра сябе, а таксама адказы на пытанні віктарыны дасылайце не пазней чым 15 чэрвеня 2019 года на адрас: г. Навагрудак, вуліца Савецкая, дом 2, касцёл святога Міхала Арханёла, або на электронную пошту faiushka@mail.ru.
Лепшыя паэтычныя творы, імёны і фотаздымкі тых, хто адкажа больш поўна на пытанні віктарыны, будуць надрукаваны ў газеце «Каталіцкі Навагрудак».
Фаіна Малюжэнец, г. Навагрудак