23 чэрвеня ў галерэі Кастуся Качана дзень адчыненых дзвярэй!

23 чэрвеня ў галерэі Кастуся Качана дзень адчыненых дзвярэй!

23 чэрвеня ў галерэі Кастуся Качана дзень адчыненых дзвярэй!

19 Июня 2019 619

Паважаныя сябры! У выхадныя першы юбілей – 5-годдзе адзначыць галерэя мастака Кастуся Качана. З гэтай нагоды ў нядзелю, 23 чэрвеня, у галерэі ладзіцца дзень адчыненых дзвярэй і шэраг імпрэз.

 

З 13 гадзін гасцей галерэі чакаюць сустрэча з мастаком Кастусём Качаном і прэзентацыя новага альбома «Жывапіс», музычныя і паэтычныя выступленні выканаўцаў розных жанраў: Ірына Букіна – фартэп'яна, Вікторыя Калодка – скрыпка, Яўгеній Навасад – гітара, Надзея Сталярчук і Сафія Гленан – вакал.

Запланваны выступленні мясцовых пісьменнікаў Святланы Абдулаевай і Міхася Зізюка, сустрэча з рэжысёрам Ігнатам Качаном і паказ яго кароткаметражнага фільма.

Прыходзьце на сустрэчу з мастацтвам! Уваход вольны.