Пасяўная ў бяспечным рэжыме

Пасяўная ў бяспечным рэжыме

Пасяўная ў бяспечным рэжыме

05 апреля 2021 1999

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на выкананне патрабаванняў аховы працы пры зняцці з захоўвання, правядзенні рамонту і тэхнічнага абслугоўвання сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў. Менавіта пры правядзенні рамонтных работ дапускаюцца шматлікія парушэнні правілаў аховы працы як з боку работнікаў, якія непасрэдна выконваюць работы, так і з боку службовых асоб, адказных за іх бяспеку.

У 2020 годзе ў Навагрудскі міжраённы аддзел Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы паступіла 5 актаў, складзеных па выніках расследавання няшчасных выпадкаў, якія адбыліся пры эксплуатацыі і рамонце тэхнікі і ў якіх работнікі атрымалі вытворчыя траўмы, якія не адносяцца да цяжкіх. Праведзены два спецыяльныя расследаванні ня­шчасных выпадкаў, у якіх адзін чалавек загінуў, а другі атрымаў цяжкую вытворчую траўму.

Так у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Свіцязянка-2003» Карэліцкага раёна пры замене масла ў рухавіку аўтобуса спатыкнуўся і ўпаў з эстакады вадзіцель дадзенага транспартнага сродку. У выніку падзення работнік атрымаў цяжкую траўму. Прычынай няшчаснага выпадку з’явілася правядзенне работ па тэхнічным абслугоўванні аўтатранспарту на эстакадзе, не абсталяванай агароджай.

У сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «АграПаўлава» Слонімскага раёна 29 снежня 2020 года пры правя­дзенні работ па замене колавага ходу абаротных плугоў адбылося іх перакульванне, у выніку чаго быў смяротна траўміраваны слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Прычынай няшчаснага выпадку з'явілася парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ па рамонце плуга «ППА-8-40К». З кіраўніцтвам па эксплуатацыі плуга, у якім пазначана, што яго катэгарычна забараняецца адчэпліваць ад трактара, ажыццяўляць тэхабслугоўванне і рамонт плуга, які знаходзіцца ў транспартным становішчы (без апускання карпусоў на зямлю), работнікі, якія эксплуатавалі і праводзілі рамонт плуга, азнаёмлены не былі.

З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама забеспячэння бяспечных умоў працы работнікаў пры правядзенні вясенняй пасяўной кампаніі кіраўнікам і спецыялістам арганізацый АПК неабходна:

- не дапускаць да работы на машынах, механізмах і абсталяванні работнікаў, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, без забеспячэння іх неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам нормамі;

- не дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны, агрэгаты і абсталяванне, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі;

- забяспечыць правядзенне тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сельска­гаспадарчых машын і абсталявання ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі ў эксплуатацыйных дакументах арганізацый-вытворцаў з абавязковым азнаямленнем работнікаў з дадзенымі дакументамі;

- забяспечыць правядзенне перыядычнага кантролю за выкананнем стану аховы працы з мэтай недапушчэння да работы работнікаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, якія не выкарыстоўваюць выдадзеныя ім сродкі індывідуальнай абароны, якія парушаюць патрабаванні лакальных нарматыўных актаў. Неадкладна прыпыняць работы ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю работнікаў да ліквідацыі парушэнняў.

Толькі правільная арганізацыя работ і кантроль з боку службовых асоб, няўхільнае выкананне патрабаванняў па ахове працы з боку работнікаў, развіццё пачуцця адказнасці за ўласную бяспеку, выкананне сваіх працоўных абавязкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, захаванне вытворчай дысцыпліны дазволяць стварыць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы работнікаў.

А. Паўловіч,

галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага
аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.