"Новае жыццё", официальный сайт газеты, г. Новогрудок

ВЫСТАВКИ, ПРАЗДНИКИ, КОНЦЕРТЫ, ПАМЯТНЫЕ МЕРОПРИЯТИЯ...

WnT56wpCCQk.jpg

***

20-26 студзеня 

У Доме-музеі Адама Міцкевіча працуе выстаўка «Нашы ўзнагароды – наш гонар». На ёй можна пазнаёміцца з гісторыяй музея, убачыць шматлікія граматы і дыпломы, якімі быў узнагароджаны музей у часы Савецкага Саюза і за час дзеяння сучаснай экспазіцыі.
Гістарычна-краязнаўчы музей запрашае наведаць музейны ўрок «Мой старажытны горад» (па папярэдніх заяўках). На ўроку вы даведаецеся не толькі пра гісторыю горада, але і замка, яго ўзнікненне, будаўніцтва і разбурэнне.  

23 студзеня 
16.00 –  Цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае на выстаўку «Кракаўскія калядныя батлейкі». Кракаўская батлейка прадстаўляе містэрыю Божага Нараджэння. Багата ўпрыгожаная, сваёй формай яна адсылае да славутых архітэктурных помнікаў Кракава, але з’яўляецца не мадэллю нейкага канкрэтнага будынка, а спалучае ў сабе элементы некалькіх аб’ектаў. Як правіла, у ёй дамінуюць рысы розных эпох.  Найбольш характэрнымі элементамі з’яўляюцца гатычныя вежы, рэнесансныя аркады і барочныя купалы. Выстаўка падрыхтавана Гістарычным музеем горада Кракава і Польскім Інстытутам у Мінску.

24 студзеня 
18:00 – таленавітыя, яркія, энергічныя ўдзельнікі творчых калектываў Брольніцкага  СДК запрашаюць на канцэрт «Зімовы вечар». Гэта будзе цёплы, душэўны вечар, дзе вы зможаце паслухаць добрую музыку і  адпачыць.


25 студзеня  
10.00 – на базе сярэдняй школы № 5 г. Навагрудка пройдзе раённы конкурс «Піянерскія іскры» ў рамках раённага этапа рэспубліканскага піянерскага фестывалю «Агеньчык запрашае сяброў».24 студзеня 

12.00 – аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі запрашае сваіх чытачоў на відэаэкскурсію «Свет запаведнай прыроды», прымеркаваную да Міжнароднага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў. 
Дзеці адправяцца ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па запаведніках і парках Беларусі,  даведаюцца, калі і для чаго быў створаны Бярэзінскі запаведнік, якія сем цудаў захоўвае Белавежская пушча і шмат іншага.

25 студзеня
13.00 – канцэртна-віншавальная праграма «Мае гады – маё багацце» ў рамках праекта «Дзень нараджэння ў клубе» пройдзе ў Ладзеніцкім  СДК. Творчы калектыў павіншуе пажылых людзей, хто святкуе ці ўжо адсвяткаваў свой дзень нараджэння, юбілей у студзені. Тэматычныя песні, словы віншаванняў, душэўныя вершы напоўняць сэрцы прысутных цяплом і радасцю.
13.00 – конкурсная праграма «Здаровы лад жыцця – гэта стыльна» ў рамках праекта «Здаровы пасёлак» пройдзе  ва Уселюбскім СДК. Дарослыя і дзеці змогуць паўдзельнічаць у гульнях, конкурсах, віктарынах, праявіць свае здольнасці, адпачыць, пагутарыць з сябрамі, сфатаграфавацца з вясёлымі вядучымі і атрымаць зарад энергіі на ўвесь наступны тыдзень. Прыходзьце з сябрамі, будзе весела!

***







***



***