Официально

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

01 июня 2020 2097

Дзіцячыя ўражанні мы праносім праз усё жыццё. Таму так важна гэтае свята і для дарослых, якія нясуць адказнасць за паўнавартаснае і гарманічнае развіццё маладога пакалення. Мы павінны зрабіць усё, каб дзеці адчувалі сябе пад надзейнай абаронай, атрымалі добры старт у жыцці.

На Навагрудчыне шмат таленавітых дзяцей, якія дастойна прадстаўляюць свой раён, вобласць і краіну на прадметных алімпіядах, конкурсах, фестывалях, спаборніц­твах рознага ўзроўню.

Выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто па роду сваёй дзейнасці, па імкненні душы робіць усё, каб нашы дзеці былі здаровымі, шчаслівымі, развіваліся духоўна, маральна, былі карысныя грамадству.

Жадаем нашым дзецям моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, вясёлых канікулаў, новых сяброў і добрага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў